Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6636
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта
2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» з улікам практыкі яго прымянення.

У прыватнасці, дакументам:

выключаюцца палажэнні Закона, якія прадугледжваюць стварэнне і захоўванне карткі адкрытага ключа праверкі электроннага лічбавага подпісу на папяровым носьбіце;

значна пашыраецца паняційны апарат Закона, а таксама ўдакладняюца азначэнні асобных тэрмінаў. Напрыклад, замацоўваецца паняцце «атрыбутны сертыфікат», якім будзе з’яўляцца электронны дакумент, выдадзены пастаўшчыком паслуг і які змяшчае інфармацыю аб паўнамоцтвах фізічнай асобы, якая з’яўляецца ўладальнікам асабістага ключа, на падпісанне пэўных відаў электронных дакументаў, а таксама іншых паўнамоцтвах, прадстаўленых ёй ад імя арганізацыі або іншай фiзiчнай асобы;

дазваляецца выкарыстоўваць электронныя дакументы, падпісаныя электронным лічбавым подпісам, уладальнікам асабістага ключа якога з’яўляецца фізічная асоба (пры адсутнасці атрыбутных сертыфікатаў), калі яны дадаткова падпісаны электронным лічбавым подпісам, уладальнікам асабістага ключа якога з’яўляецца арганізацыя;

уводзіцца паняцце «штамп часу», які будзе з’яўляцца рэквізітам электроннага дакумента, што дазволіць карыстальніку электроннага дакумента вызначаць дату і час стварэння электроннага дакумента;

уводзіцца паняцце «электронная копія папяровага дакумента», пад якой разумеецца электроннае адлюстраванне папяровага дакумента, што адпавядае арыгіналу і заверана электронным лічбавым подпісам асобы, якая зрабіла такое электроннае адлюстраванне;

замацоўваюцца агульныя патрабаванні да захоўвання электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце;

удакладняецца парадак выкарыстання іншых сродкаў ідэнтыфікацыі асобы, акрамя прымянення сертыфікаванага сродку электроннага лічбавага подпісу;

замацоўваюцца за органамі архіўнай справы і справаводства паўнамоцтвы па ажыццяўленні дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці па арганізацыі работы з электроннымі дакументамі;

пашыраецца кола асоб, надзеленых правам сведчання формы знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на папяровым носьбіце. Да іх ліку прапануецца таксама аднесці арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія стварылі электронны дакумент, форму знешняга прадстаўлення якога неабходна засведчыць на папяровым носьбіце, а таксама арганізацыі, якія атрымалі электронны дакумент ад іншых арганізацый пры дапамозе міжведамасных інфармацыйных сістэм;

пашыраецца сфера прымянення электроннага лічбавага подпісу з улікам існуючай практыкі;

замацоўваецца магчымасць падпісання адным электронным лічбавым подпісам некалькіх звязаных паміж сабой электронных дакументаў (пакет электронных дакументаў). Прадугледжваецца таксама, што адзін электронны дакумент можа быць падпісаны некалькімі электроннымі лічбавымі подпісамі, калi заканадаўствам або пагадненнем бакоў прадугледжана, што дакумент павінен падпісвацца некалькімі асобамі;

вырашаецца праблема праверкі сапраўднасці электронных дакументаў, створаных замежнымі партнёрамі з выкарыстаннем розных механізмаў абароны электронных дакументаў. Для гэтага прадугледжваецца магчымасць прызнання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнага сертыфіката адкрытага ключа шляхам устанаўлення даверу да яго давераным трэцім бокам –– вызначанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь арганізацыяй, якая ажыццяўляе функцыі па прызнанні сапраўднасці электронных дакументаў пры міждзяржаўным электронным узаемадзеянні.

У цэлым палажэнні законапраекта накіраваны на далейшае пашырэнне практыкі выкарыстання электроннага дакументаабароту ў нашай краіне.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.11.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Юніцын Андрэй Юр'евіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледаковіч Віталь Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты