Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4731
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека».

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека» у адпаведнасць з актамі кіраўніка дзяржавы, законамі Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі, а таксама ў мэтах уніфікацыі заканадаўства, што ажыццяўляецца ў рамках інтэграцыйных працэсаў.

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

істотна абнавіць і дапоўніць з улікам дзеючай дагаворна-прававой базы Мытнага саюза паняційны апарат Закона;

пашырыць паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы вызначэння парадку і ўмоў правядзення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) абарот харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, кантролю якасці і бяспекі, вырабленых біялагічна актыўных дабавак да ежы і спецыялізаваных харчовых прадуктаў для харчавання спартсменаў і (або) тых, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, а таксама парадку пацвярджэння юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) абарот харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, звестак аб спецыяльных уласцівасцях харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, у тым ліку біялагічна актыўных дабавак да ежы, заяўленых уласцівасцях спецыялізаваных харчовых прадуктаў, якія выносяцца на маркіроўку;

дапоўніць пералік мер, накіраваных на забеспячэнне якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, у тым ліку праз увядзенне дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы харчовай сыравіны, харчовых прадуктаў, матэрыялаў і вырабаў, ветэрынарна-санітарнай экспертызы неперапрацаванай харчовай сыравіны жывёльнага паходжання, устанаўлення санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, іх вытворчасці і (або) абароту, правядзення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) абарот харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, вытворчага, у тым ліку лабараторнага ці іншага, кантролю якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, умоў іх вытворчасці, перапрацоўкі (апрацоўкі), рэалізацыі, захоўвання, транспартавання з улікам вызначэння крытычных кантрольных кропак;

канкрэтызаваць інфармацыю аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, якая павінна ўтрымлівацца ў суправаджальных дакументах, на ўпакоўцы, этыкетках або даводзiцца да ведама насельнiцтва iншым спосабам;

вызначыць парадак кантролю (нагляду) у рэгуляванай сферы;

пашырыць пералік абавязкаў, што ўскладаюцца на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) абарот харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, шляхам прадстаўлення дакладнай інфармацыі аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, забеспячэння нагляду за харчовай сыравінай і харчовымі прадуктамі на стадыях іх вытворчасці і (або) абароту, выканання патрабаванняў да працэсаў утылізацыі і знішчэння харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.

Прыняцце праекта Закона і рэалізацыя яго палажэнняў дазволяць забяспечыць сістэмнасць і эфектыўнасць прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне забеспячэння якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.09.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказны дэпутат: Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч
Адказны работнік Сакратарыята: Рэут Наталля Іванаўна – загадчык адзелам па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Першае чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты