Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4589
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2018 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Праект Закона накіраваны на ўдасканаленне прававога механізму заключэння, уступлення ў сілу, выканання, прыпынення дзеяння і спынення міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, а таксама на стварэнне ўмоў па эфектыўным выкананні міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь. Яго прыняцце дасць магчымасць вырашыць шэраг праблемных пытанняў, якія былі выяўлены правапрымяняльнай практыкай.

Так, напрыклад, спрошчаны парадак выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур у дачыненні да міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і прадастаўлення паўнамоцтваў на падпісанне міжнародных дагавораў. Значна скарочаны максімальны тэрмін прадстаўлення заключэнняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для вызначэння спосабу выразу згоды на абавязковасць міжнародных дагавораў. Удасканалена працэдура прыняцця рашэнняў па праектах міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў, накіраваных на прыцягненне ў Рэспубліку Беларусь рэсурсаў міжнародных арганізацый. Пашыраны пералік міжнародных дагавораў, якія падлягаюць ратыфікацыі Парламентам Рэспублікі Беларусь. Законапраектам прадугледжваецца, што ратыфікацыі падлягаюць дагаворы, якія з’яўляюцца папраўкамі да міждзяржаўных і міжурадавым дагавораў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь. Аналагічны парадак уведзены і ў дачыненні да рашэнняў аб спыненні і прыпыненні дзеяння ратыфікаваных міжнародных дагавораў.

Праектам Закона таксама прадастаўляецца магчымасць заключэння міжнародных дагавораў міжведамаснага характару шляхам абмену нотамі, пісьмамі ці іншымі дакументамі, якія ўтвараюць такія міжнародныя дагаворы. Урэгуляваны праваадносіны, звязаныя з выразам намеру Рэспублікі Беларусь не станавіцца ўдзельнікам міжнароднага дагавора і ажыццяўленнем адклікання дакумента аб выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе міжнароднага дагавора, а таксама з часовым прымяненнем міжнароднага дагавора.

У сувязі з тым, што колькасць змяненняў і дапаўненняў складае больш за палову тэксту, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Старавойтава Ганна Валянцінаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Паўловіч Галіна Зянонаўна ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.08.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by