Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5714
Апісанне законапраекта

 

19 лістапада 2019 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 28 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2018 г. № 9.

Пры распрацоўцы законапраекта была праведзена «рэвізія» норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (далей — Закон), якія датычацца кантрольных паўнамоцтваў  мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, на прадмет прывядзення нарматыўных прадпісанняў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

Згодна з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» карэкціруецца артыкул 42 Закона ў частцы замацавання за аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам функцыі па каардынацыі дзейнасці ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў па стварэнні і функцыянаванні службы «адно акно» і ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур на адпаведнай тэрыторыі.

З улікам практыкі прымянення Закон дапаўняецца нормамі, у адпаведнасці з якімі Саветы дэпутатаў зацвярджаюць інвестыцыйныя праграмы, а выканаўчыя камітэты распрацоўваюць і ўносяць на зацвярджэнне ў Саветы дэпутатаў адпаведныя праекты праграм.

Праектам Закона таксама карэкціруюцца паўнамоцтвы выканкамаў і адміністрацый па пытаннях, звязаных з забеспячэннем добраўпарадкавання і падтрымання належнага санітарнага стану на тэрыторыях населеных пунктаў.


 

Гісторыя законапраекта
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»     была зменена на 
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Адказны дэпутат: Пісанік Леанід Фёдаравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Корзун Таццяна Эдуардаўна загадчыца аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.10.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by