Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2962
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 лістапада 2017 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Праект Закона накіраваны на прывядзенне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (далей — Закон) у адпаведнасць са Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. № 56, апошнія змяненні і дапаўненні ў які былі унесены ў 2016 годзе. У прыватнасці, удакладняецца склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і яе Прэзідыума, асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці Акадэміі навук, прававы статус яе арганізацый.

Закон таксама прыводзіцца ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці». У сувязі з тым, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выключаецца з пераліку кантралюючых (наглядных) органаў, спатрэбілася карэкціроўка артыкулаў 3 і 9 Закона, якія тычацца ажыццяўлення Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі кантролю за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак.

У цэлым, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з’яўляецца актуальным і своечасовым, адпавядае прынятым Кіраўніком дзяржавы заканадаўчым актам і дазволіць Акадэміі навук больш эфектыўна выконваць ускладзеныя на яе задачы.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.05.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Каляснёва Алена Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята:  Бірукоў Павел Маратавіч – галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты