Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6178
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтамі падрыхтоўкі законапраекта з’яўляюцца прывядзенне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» (далей — Закон) у адпаведнасць з актамі Сусветнага паштовага саюза, узгадненне яго палажэнняў з іншымі заканадаўчымі актамі, а таксама ўдасканаленне асобных норм Закона з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Дакументам прапануецца шэраг новаўвядзенняў, накіраваных на ўлік новых умоў сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, узмацненне гарантый права грамадзян свабодна перадаваць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, пашырэнне пераліку паслуг паштовай сувязі, што аказваюцца карыстальнікам, і паляпшэнне іх абслугоўвання.

Так, найбольш важнымі навеламі законапраекта з’яўляюцца:

рэгламентацыя ў Законе паняцця «нацыянальная паштовая электронная сістэма», у тым ліку з улікам яе размежавання з іншымі існуючымі ў краіне напрацоўкамі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інфармацыйнага ўзаемадзеяння;

увядзенне тэрміна «гібрыднае адпраўленне» для заканадаўчага афармлення новай паслугі, укаранёнай у краіне, якая прадстаўляе магчымасць карыстальнікам паслуг паштовай сувязі адпраўляць і атрымліваць паштовыя адпраўленні ў зручнай для іх форме;

ўдасканаленне такога віду паштовай сувязі, як кур’ерская сувязь;

урэгуляванне пытанняў выкарыстання паштаматаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю прыёму і (або) захоўвання, дастаўкi (уручэння) паштовых адпраўленняў;

увядзенне класіфікацыі паштовых адпраўленняў, заснаванай на хуткасці іх апрацоўкі і змесце укладанняў (дакументы або тавары), а таксама класіфікацыі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі ў залежнасці ад іх фармату;

замацаванне магчымасці атрымання адрасатамі ў іх абанементныя паштовыя скрынкі дробных пакетаў, што скароціць колькасць выпадкаў неабходнасці наведвання паштовага аддзялення;

урэгуляванне пытанняў, звязаных з тэрмінамі прад’яўлення прэтэнзій у сувязі з недастаўкай або парушэннем тэрмінаў дастаўкі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі;

вызначэнне парадку ажыццяўлення збору, апрацоўкі, захоўвання і выкарыстання інфармацыі аб персанальных даных фізічных асоб — карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі, у тым ліку ў трансгранічным кантэксце;

забеспячэнне магчымасці выкарыстання паштовых скрынак нацыянальнага аператара паштовай сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь іншымі аператарамі паштовай сувязі на дагаворнай аснове;

замацаванне магчымасці ўстаноўкі на тэрыторыі садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў абаненцкіх паштовых шафаў за кошт гэтых таварыстваў, кааператываў для карыстання адрасатамі, якія пражываюць на іх тэрыторыі, паслугамі паштовай сувязі, гэта значыць пры наяўнасці рэальнай патрэбы ў атрыманні такіх паслуг.


 

Гісторыя законапраекта

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі».


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.10.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Юніцын Андрэй Юр'евіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ягорава Марыя Аляксандраўна —галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі , 
Трафімава Таццяна Анатольеўна—  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 

Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты