Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Уваходны нумар: 3239
Апісанне законапраекта

12 лістапада 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Праектам Закона прапануецца дапоўніць артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» (далей — Закон) вызначэннямі тэрмінаў «кампенсацыйныя мерапрыемствы», «абрэзка дрэў, хмызнякоў», «асобы ў галіне азелянення», «дрэвы, хмызнякі, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане», а таксама ўдакладніць вызначэнні асобных тэрмінаў, у тым ліку «бульвар», «інвазійныя расліны», «незаконныя адабранне, устараненне, перасадка аб’ектаў расліннага свету», «небяспечныя дрэвы», «устараненне аб’ектаў расліннага свету».

Артыкул 331 Закона прапануецца выкласці ў новай рэдакцыі для паляпшэння ўспрымання яго норм з улікам шматлікіх змяненняў у яго структурныя элементы. У прыватнасці, удакладняецца склад азялененых тэрыторый агульнага карыстання гарадоў, раёнаў у гарадах, а таксама павялічваецца з 0,01 га да 0,03 га плошча азялененых тэрыторый агульнага карыстання, якія падлягаюць уключэнню ў схему азялененых тэрыторый агульнага карыстання горада, раёна ў горадзе. Мяняецца механізм унясення змяненняў у зацверджаную схему азялененых тэрыторый агульнага карыстання: прадугледжваецца абнаўленне схемы азялененых тэрыторый агульнага карыстання не радзей чым адзін раз у пяць гадоў.

Артыкулам 37 Закона прапануецца прадугледзець падставы ўстаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету.

Артыкулам 371 Закона прапануецца ўстанавіць агульныя патрабаванні пры ўстараненні, перасадцы аб’ектаў расліннага свету, абрэзцы дрэў, хмызнякоў.

Артыкулам 372 Закона прапануецца ўстанавіць парадак устаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету на падставе зацверджанай ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праектнай дакументацыі.

Артыкулам 373 Закона прапануецца ўстанавіць выпадкі ўстаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама парадак выдачы дазволаў на ўстараненне, перасадку аб’ектаў расліннага свету, заключэнняў аб прызнанні дрэва небяспечным, заключэнняў аб пацвярджэнні абставін, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб’ектаў. Пры гэтым нормамі гэтага артыкула прапануецца ліквідаваць прававую хібу ў частцы ўстаранення, перасадкі: дрэў, хмызнякоў пры неабходнасці правядзення тапаграфічных работ, геалагічнага вывучэння нетраў; дрэў, хмызнякоў, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане; дрэў, хмызнякоў, якія растуць на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў; дрэў, якія зваліліся, што раслі на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў.

Артыкуламі 374 — 377 Закона прапануецца ўстанавіць адпаведна парадак устаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету на падставе: рашэння дзяржаўнага органа, які раней устанавіў у дачыненні да аб’ектаў расліннага свету, якія падлягаюць устараненню, перасадцы, абмежаванні або забароны, аб змяненні або зняцці ўстаноўленых абмежаванняў або забарон; зацверджаных ва ўстаноўленым парадку мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным; акта аб наяўнасці месца вырастання раслін, якія адносяцца да відаў, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню.

Артыкулам 378 Закона прапануецца ўстанавіць выпадкі ўстаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету на падставе папярэдняга паведамлення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб плануемых ўстараненні, перасадцы аб’ектаў расліннага свету, у тым ліку ўстаранення, перасадкі дрэў, хмызнякоў з дыяметрам ствала менш за 12 сантыметраў на вышыні 1,3 метра, якія растуць у прыдарожных насаджэннях.

Артыкуламі 379 і 3710 Закона прапануецца вызначыць адпаведна парадак устаранення аб’ектаў расліннага свету пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і яе наступстваў і парадак абрэзкі дрэў, хмызнякоў.

Артыкулам 38 Закона прапануецца прадугледзець канкрэтны пералік выпадкаў устаранення аб’ектаў расліннага свету, калі кампенсацыйныя пасадкі або кампенсацыйныя выплаты кошту ўстараняемых аб’ектаў расліннага свету не ажыццяўляюцца, а таксама ўстанавіць агульныя патрабаванні пры ажыццяўленні кампенсацыйных мерапрыемстваў.

Артыкуламі 381 і 382 прадугледжваецца адпаведна ўстанаўленне выпадкаў і парадку ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак і кампенсацыйных выплат кошту ўстараняемых аб’ектаў расліннага свету.

Акрамя гэтага, праектам Закона прадугледжваецца прывядзенне Закона ў адпаведнасць з прынятымі апошнім часам заканадаўчымі актамі. У прыватнасці, артыкулы 35 і 36 Закона прыводзяцца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» у частцы горадабудаўнічага планавання развіцця тэрыторый і населеных пунктаў, заніравання тэрыторый, горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі, а артыкул 9 Закона — у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Пры падрыхтоўцы да другога чытання праект Закона дапоўнены нормамі, якія прадугледжваюць:

выкладанне тэрміна «азялененая тэрыторыя» ў новай рэдакцыі;

удакладненне пераліку аб’ектаў расліннага свету, на якіх не распаўсюджваюцца палажэнні Закона;

выключэнне норм артыкула 13 Закона, звязаных з ажыццяўленнем кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;

прывядзенне норм, звязаных са схемамі азялененых тэрыторый агульнага карыстання, экалагічнымі патрабаваннямі пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на ўзвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне аб’екта, знос, пры прыёмцы ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва, у адпаведнасць з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;

дапаўненне часткі другой артыкула 37 нормамі, якія прадугледжваюць ажыццяўленне без дакументаў, названых у частцы першай гэтага артыкула:

устаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету пры правядзенні работ па эксплуатацыі (абслугоўванні) меліяратыўных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў (за выключэннем дрэў, хмызнякоў, якія растуць у проціэразійных насаджэннях);

устаранення, перасадкі дрэў, хмызнякоў, якія растуць у межах зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання газаправодаў, нафтаправодаў (прадуктаправодаў), паветраных і кабельных ліній электраперадачы і сувязі, цеплавых, водаправодных і каналізацыйных сетак, за выключэннем выпадкаў узвядзення названых аб’ектаў, іх рэканструкцыі з прадастаўленнем дадатковых зямельных участкаў. У гэтых выпадках устараненне, перасадка дрэў, хмызнякоў ажыццяўляюцца на падставе зацверджанай ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праектнай дакументацыі;

устаранення, перасадкі дрэў, хмызнякоў, якія растуць у межах асобных аб’ектаў ваеннай інфраструктуры (палігоны, базы (склады) захоўвання боепрыпасаў, аб’екты ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны), размешчаных на землях, прадастаўленых для патрэб абароны;

устаранення дрэў, якія зваліліся (за выключэннем іх устаранення на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў), карыстальнікамі зямельных участкаў у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў, а таксама іншымі асобамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора з карыстальнікамі зямельных участкаў;

устаранення кветнікаў, газонаў, іншага травянога пакрыцця (за выключэннем іх устаранення на землях агульнага карыстання населеных пунктаў) карыстальнікамі зямельных участкаў у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў, а таксама іншымі асобамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора з карыстальнікамі зямельных участкаў;

дапаўненне часткі першай артыкула 378 нормамі, якія прадугледжваюць на падставе папярэдняга паведамлення ўстараненне, перасадку кветнікаў, газонаў, іншага травянога пакрыцця, дрэў, хмызнякоў, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане, што растуць на азялененых тэрыторыях, размешчаных на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, дрэў, якія зваліліся, на прызначаных тэрыторыях, пры ажыццяўленні ўтрымання гэтых тэрыторый упаўнаважанай асобай у галіне азелянення;

дапаўненне пераліку выпадкаў, калі кампенсацыйныя мерапрыемствы пры ўстараненні аб’ектаў расліннага свету не ажыццяўляюцца, такімі выпадкамі, як: устараненне дрэў, хмызнякоў, якія перашкаджаюць выкананню патрабаванняў да інсаляцыі і асветленасці будынкаў, збудаванняў і іншых аб’ектаў, устаноўленых агульнымі і спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, гігіенічнымі нарматывамі; устараненне дрэў, хмызнякоў на падставе прадпісання тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь; устараненне аб’ектаў расліннага свету пры правядзенні работ па рэканструкцыі, эксплуатацыі (абслугоўванню) меліяратыўных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў (за выключэннем дрэў, хмызнякоў, якія растуць у проціэразійных насаджэннях);

прывядзенне праекта Закона ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Прыняцце праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» дазволіць удасканаліць тэрміналагічны апарат Закона, падставы і парадак устаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету, у тым ліку якія растуць на землях сельскагаспадарчага прызначэння і землях абароны, спрасціць механізм устаранення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету, канкрэтызаваць пералік выпадкаў устаранення аб’ектаў расліннага свету, калі кампенсацыйныя пасадкі або кампенсацыйныя выплаты кошту ўстараняемых аб’ектаў расліннага свету не ажыццяўляюцца, забяспечыўшы пры гэтым поўнае і сістэмнае прававое рэгуляванне пытанняў абыходжання з аб’ектамі расліннага свету і не пацягне павелічэння расходаў рэспубліканскага бюджэту.

 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Кралевіч Ірына Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Мацукевіч Міхаіл Паўлавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.05.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by