Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7003
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года «Аб рэгістры насельніцтва» з улікам вывучэння правапрымяняльнай практыкі.

Законапраект, у прыватнасці прадугледжвае:

удакладненне тэрміналогіі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва»;

дапаўненне пераліку асноўных персанальных дадзеных указаннем даты вызвалення апекуноў, папячыцеляў ад выканання імі сваіх абавязкаў;

аднясенне звестак аб інваліднасці да дадатковых персанальных дадзеных;

удакладненне парадку ўнясення звестак аб месцы рэгістрацыі заключэння шлюбу, скасавання шлюбу, прызнання шлюбу несапраўдным;

выключэнне звестак аб статусе працуючага, беспрацоўнага, непрацуючага з рэгiстра;

удакладненне круга асоб, персанальныя дадзеныя якіх уносяцца ў рэгістр пры рэгістрацыі нараджэння;

устанаўленне абавязкі прымянення электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адкрытага ключа якога выданы ў Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь;

вызначэнне парадку ўнясення і актуалізацыі асобных персанальных дадзеных;

удакладненне парадку прадастаўлення персанальных дадзеных з рэгістра арганiзацыям, натарыусам;

забеспячэнне магчымасці атрымання даведкі (выпіскі) з рэгiстра ў электронным выглядзе;

выкладанне артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва», які тычыцца абароны персанальных дадзеных у рэгістры, у новай рэдакцыі.

Сярод значных новаўвядзенняў законапраекта з'яўляецца выкарыстанне агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (далей — ААІС) пры ўзаемадзеянні з рэгістрам насельніцтва. Так, пры стварэнні новых інфармацыйных рэсурсаў, мадэрнізацыі існуючых інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя, якія падлягаюць унясенню ў рэгістр, персанальныя дадзеныя з іх уносяцца ў рэгістр пасродкам ААІС, калi iншы парадак унясення не ўзгоднены з Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін інтэграцыі рэгістра насельніцтва з ААІС усталяваны да 31 снежня 2020 года.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.11.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Базанаў Уладзімір Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Глухоўская Алена Уладзіміраўна —саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме