Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльным абслугоўванні»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5452
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 17 мая 2017 года прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльным абслугоўванні» (далей — праект Закона).

Асноўнай мэтай праекта Закона з’яўляецца далейшае развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання з улікам практыкі прымянення заканадаўства.

Так, праектам Закона прадугледжваецца:

карэкціроўка азначэнняў тэрмінаў «сацыяльная паслуга», «сацыяльны праект», «цяжкая жыццёвая сітуацыя»;

удакладненне палажэнняў у частцы патрабаванняў, што прад’яўляюцца да сацыяльнага абслугоўвання;

пашырэнне форм сацыяльнага абслугоўвання і суб’ектнага складу ўдзельнікаў праваадносін у галіне сацыяльнага абслугоўвання;

пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ўвядзенні новых відаў сацыяльных паслуг, вызначэнні парадку і ўмоў іх аказання;

замацаванне паўнамоцтваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па ўстанаўленні патрабаванняў да зместу і якасці сацыяльных паслуг;

спрашчэнне працэдуры размяшчэння дзяржаўнага сацыяльнага заказу і правядзення конкурсу на яго выкананне, удакладненне тэрміну, на які будзе заключацца дагавор на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу;

удакладненне пераліку абставінаў, па якіх грамадзян можна аднесці да катэгорыі тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што з’яўляецца падставай для аказання сацыяльных паслуг;

змяненне парадку заключэння дагавораў у мэтах атрымання магчымасці аказання сацыяльных паслуг на падставе трохбаковага дагавора;

удакладненне функцый дзяржаўных органаў, накіраваных на павышэнне якасці сацыяльнага абслугоўвання;

дапаўненне пераліку арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, такімі арганізацыямі, як клінічныя цэнтры паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям, дамы дзіцяці, цэнтры медыка-сацыяльнай і сацыяльнай рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і (або) інвалідаў;

вызначэнне ролі грамадскіх арганізацый і ўрэгуляванне пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне сацыяльнага абслугоўвання.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.11.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Старынская Таццяна Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Атрушкевіч Алена Анатольеўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Першае чытанне Другое чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 17.05.2017 17 мая 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты