Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6023
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з'яўляецца карэкціроўка дзеючага заканадаўства, накіраваная на актуалізацыю нормаў па абароне канкурэнцыі і ўдасканаленне прававых механізмаў стрымання і папярэджання манапалістычнай дзейнасці на таварных рынках.

Законапраектам пашыраецца і дэталізуецца паняційны апарат у сферы антыманапольнага рэгулявання. Удакладняюцца вызначэннi паняццяў «гаспадарчы суб'ект», «дзяржаўныя органы», «манапалістычная дзейнасць». У тэксце законапраекта таксама раскрываюцца паняцці «прыметы абмежавання канкурэнцыі», «манапсанiчнае становішча» і «манапсанiчна нізкая цана (тарыф)», «узгодненыя дзеянні» і інш.

Дакументам замацоўваюцца прававыя абмежаванні на дзеянні розных суб'ектаў, якія становяцца або могуць стаць перашкодай для развіцця канкурэнцыі.

У прыватнасці, устанаўлiваюцца забароны на антыканкурэнтныя акты і дзеянні (бяздзейнасць), пагадненнi, узгодненыя дзеянні дзяржаўных органаў, дэталёва рэгламентуюцца патрабаванні да эканамічнай канцэнтрацыі гаспадарчых суб'ектаў і рэарганізацыі гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках. Законапраектам таксама дэталізуецца пералік формаў нядобрасумленнай канкурэнцыі, якiя iснуюць у антыманапольным заканадаўстве ў цяперашні час, устанаўлiваюцца агульныя антыманапольныя патрабаванні да закупак тавараў.

Акрамя таго, праектам Закона вызначаецца дакладны парадак устанаўлення антыманапольным органам факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства, а таксама замацоўваюцца механізмы абскарджання яго рашэнняў.

У мэтах стварэння прававых умоў для ажыццяўлення прафілактычнай дзейнасці ў сферы процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі законапраектам прадугледжваецца замацоўванне паўнамоцтваў антыманапольнага органа на вынясенне папярэджанняў аб спыненні дзеянняў (бяздзейнасці), якія змяшчаюць прыметы парушэння антыманапольнага заканадаўства.

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць на заканадаўчым узроўні замацаваць ўдасканаленыя механізмы процідзеяння манапалістычнай дзейнасці, пашырыць магчымасці суб'ектаў гаспадарання па абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў, прадаставіць дадатковыя стымулы для развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на таварных рынках.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 08.12.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказныя дэпутаты: Дзьячэнка Вячаслаў Іванавіч , Паліціка Вольга Сяргееўна
Адказны работнік Сакратарыята: Падшыпкiн Дзмітрый Аляксандравіч ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты