«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3150
Мова законапраекта: Русский
Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 кастрычніка 2017 года прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах» (далей — праект Закона).
Праектам Закона прадугледжваецца:
замацаванне новай катэгорыі ветэранаў — ветэраны органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і вызначэнне іх статусу;
забеспячэнне магчымасці дзяржаўным органам, органам мясцовага кіравання і самакіравання ўдзельнічаць у фінансаванні за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў мерапрыемстваў, якія праводзяцца грамадскімі аб’яднаннямі ветэранаў, у адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі (падпраграмамі) у галіне сацыяльнай абароны ветэранаў;
прывядзенне асобных норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах» у адпаведнасць з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 г. № 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін», Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законаў Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні», «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», «Аб фізічнай культуры і спорце», накіраванымі на ўрэгуляванне пытанняў жыллёвых адносін, адукацыі, пенсіённага забеспячэння.ня.
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Леўшуноў Алег Фёдаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Атрушкевіч Алена Анатол'еўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.06.2017 21 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Сесія: Трэцяя сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 25.10.2017 25 кастрычніка 2017 года, другое пасяджэнне трэццяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні