Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1961
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на прывядзенне законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Законапраект, у прыватнасці, прадугледжвае ўнясенне змяненняў у:

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» у частцы выключэння ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна з сістэмы органаў унутраных спраў;

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне» у частцы выключэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з ліку службовых асоб, упаўнаважаных на ажыццяўленне надгляду ручной паклажы пасажыраў Мінскага метрапалітэна ў рамках выканання функцыі па забеспячэнні бяспечнага выканання перавозак пасажыраў Мінскім метрапалітэнам;

законы Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай ахове», «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь», «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь», «Аб выканаўчым вядзенні» і «Аб судовых выканаўцах» у частцы актуалізацыі асобных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў жыллёвым заканадаўстве, заканадаўстве аб органах выканаўчай улады.


 

Законопроекты, которые вошли, как часть текущего законопроекта
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.04.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты