Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6041
Апісанне законапраекта

18 снежня 2020 года ў двух чытаннях прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб увядзеннi ў дзеянне кодэксаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах забеспячэння рэалізацыі заключных палажэнняў праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КаАП) і праекта Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — ПВКаАП), згодна з якімі дадзеныя кодэксы ўводзяцца ў дзеянне адмысловым законам.

Законапраектам прадугледжана, што новыя кадыфікаваныя нарматыўныя прававыя акты па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці ўводзяцца ў дзеянне з 1 сакавіка 2021 года.

У сувязі з увядзеннем у дзеянне КаАП і ПВКаАП прапануецца прызнаць страціўшымі сілу шэраг дзеючых заканадаўчых актаў, якія рэгулююць пытанні прыцягнення грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых суб’ектаў гаспадарання да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў.

Акрамя таго, законапраект утрымлівае пераходныя палажэнні, якія тычацца прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з КаАП і ПВКаАП, а таксама вызначаюць парадак прымянення такіх актаў да прывядзення іх у адпаведнасць з КаАП і ПВКаАП.

У законапраекце знайшлі адлюстраванне пытанні разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях і выканання вынесеных у рамках дзеючых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў з улікам падыходаў, прадугледжаных новымі КаАП і ПВКаАП у частцы лібералізацыі сістэмы пакаранняў за адміністрацыйныя правапарушэнні, змены працэсуальнай кампетэнцыі дзяржаўных органаў (арганізацый), службовых асоб на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і разгляд спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Любецкая Святлана Анатольеўна


Адказны работнік Сакратарыята:

Колесень Ірына Уладзіміраўна — загадчык  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.12.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by