Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4170
Апісанне законапраекта

17 чэрвеня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Законапраект прадугледжвае комплекснае рэгуляванне пытанняў выплаты ўзносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, кансалідацыю і сістэматызацыю заканадаўства ў гэтай галіне.

У сувязі з гэтым у законапраекце:

сфарміраваны адзіны паняційны апарат для плацельшчыкаў узносаў у бюджэт фонду;

вызначана кола плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне;

уключаны паняцці аб’екта для налічэння абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне;

вызначаны памеры абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне;

адлюстраваны тэрміны выплаты ўсіх відаў плацяжоў у бюджэт фонду;

урэгуляваны парадак спагнання ўзносаў;

вызначаны парадак аднаўлення парушаных пенсіённых правоў фізічных асоб у крымінальным працэсе;

замацаваны новы парадак разліку пені за несвоечасовую выплату ўзносаў за перыяды знаходжання плацельшчыкаў у працэсе ліквідацыі з улікам яе адмены;

замацавана норма аб спагнанні ў бясспрэчным парадку залішне выплачаных сум пенсій і дапамог з рахункаў і (або) ўкладаў (дэпазітаў) у банку, электронных кашалькоў фізічных асоб, якія выехалі за мяжу, а таксама прыбылі ў Рэспубліку Беларусь;

замацавана права тэрытарыяльных органаў Фонду і камітэтаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аднаўляць прапушчаныя тэрміны звароту за дзяржаўнай дапамогай;

да працуючых грамадзян аднесены асуджаныя да пазбаўлення волі на пэўны тэрмін або фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях i выконваюць работы, якія аплачваюцца, з усталяваннем памеру па выплаце абавязковых страхавых

узносаў — 29 адсоткаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Стральчонак Валерый Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 08.09.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Падрыхтоўка да другога чытання
4. Другое чытанне
Усе законапраекты