«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за 2016 год»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі БеларусьУваходны нумар: 3379
21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за 2016 год».
Дзяржаўны пазабюджэтны фонд Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей —фонд) утвораны ў мэтах развіцця вытворчай базы рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў, папраўчых устаноў і лячэбна-працоўных прафілакторыяў, падпарадкаваных Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — Дэпартамент), забеспячэння збыту выпускаемай імі прадукцыі, а таксама павышэння прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў.
Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2016 год» бюджэт фонду быў зацверджаны па даходах і расходах у суме 1 000 000 рублёў.
Фактычна даходы фонду за 2016 год склалі 1 164 082,03 рубля
(116,4 % ад запланаванага аб’ёму).
На перавышэнне даходнай часткі фонду паўплывала павелічэнне ўзроўню прыбытку прадпрыемстваў крымінальна-выканаўчай сістэмы ў 2016 годзе за кошт нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі і яе рэалізацыі.
Расходы фонду склалі 914 774,96 рубля (91,4 % ад запланаванага аб’ёму).
Па стане на 01.01.2017 рэшта сродкаў бюджэту фонду склала
320 044,52 рубля.
Па стане на 01.01.2016 і на 01.01.2017 у арганізацый, падпарадкаваных Дэпартаменту, адсутнічала пратэрмінаваная запазычанасць па адлічэннях у бюджэт фонду.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
2. Адно чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.06.2017 21 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні