Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2016 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3379
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2016 год».

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2016 год (далей — фонд) зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2016 год».

Аб’ём даходаў і расходаў фонду на 2016 год быў разлічаны ў памеры 12 000,0 тыс. рублёў.

У адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2016 г. № 232 і ад 27 снежня 2016 г. № 490 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду» даходы бюджэту павялічаны на 7 000,0 тыс. рублёў, расходы — на 16 443,5 тыс. рублёў, гранічны памер бюджэту фонду і фінансаванне дэфіцыту бюджэту фонду — на 9 443,5 тыс. рублёў.

Прыняцце названых указаў было абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі даходаў і расходаў фонду з улікам фактычнага выканання бюджэту ў справаздачным годзе. Павелічэнне расходаў праведзена за кошт рэшты сродкаў фонду, якая ўтварыліся на 1 студзеня 2016 года, і павелічэння даходаў справаздачнага года.

Фактычныя даходы бюджэту фонду за 2016 год склалі 21 282,42 тыс. рублёў, або 112 працэнтаў да ўдакладненага плана.

На павелічэнне даходнай часткі фонду паўплывала пагашэнне авіяцыйнымі арганізацыямі пратэрмінаванай назапашанай запазычанасці па абавязковых адлічэннях у фонд, а таксама рост адлічэнняў ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству транспарту і камунікацый.

Фактычныя расходы фонду за 2016 год склалі 28 410,99 тыс. рублёў, або 99,9 працэнта ад удакладненага плана.

Асноўная доля расходаў фонду (92,2 працэнта ад агульнага аб’ёму расходаў) накіравана ў 2016 годзе на рэалізацыю найбольш значных інвестыцыйных праектаў грамадзянскай авіяцыі ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай, а менавіта на:

набыццё паветраных судоў (выплата працэнтаў і пагашэнне асноўнага абавязку па ўзятых на гэтыя мэты крэдытах банкаў) — 9661,42 тыс. рублёў;

будаўніцтва другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск — 7 580,0 тыс. рублёў;

будаўніцтва авіярамонтнага завода на тэрыторыі, якая прылягае да  Нацыянальнага аэрапорта Мінск, — 8 973,05 тыс. рублёў.

За 2016 год авіяцыйнымі арганізацыямі праведзены зварот грашовых сродкаў у фонд, дадзеных раней на зваротнай аснове, у памеры 1 345,44 тыс. рублёў (пратэрмінаваная запазычанасць на пачатак 2016 года скарочана на 93,1 працэнта).

Па стане на 01.01.2017 агульны памер пратэрмінаванай запазычанасці складае 114,4 тыс. рублёў або 0,6 працэнта ад бюджэту фонду за 2016 год.

У цэлым за 2016 год бюджэт фонду выкананы з дэфіцытам у суме 7 128,57 рублёў.

Распарадчыкам сродкаў фонду з’яўляецца Мінтранс.

У якасці крыніцы пакрыцця дэфіцыту бюджэту фонду прыцягнута рэшта яго сродкаў за папярэднія гады ў суме 9 443,5 тыс. рублёў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.06.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты