Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2017 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3740
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2017 год» (далей – праект Закона), унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з артыкулам 23 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2018 г. № 9.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год (далей – бюджэт фонду) зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год» па даходах і па расходах у суме 15,5 млн. рублёў адпаведна, гранічны памер дэфіцыту 0 (нуль) рублёў.

З улікам унесеных змяненняў удакладнены план бюджэту фонду склаў па даходах –23,5 млн. рублёў, па расходах – 25,8 млн. рублёў, з перавышэннем расходаў над даходамі ў суме 2,3 млн. рублёў.

Фактычныя даходы бюджэту фонду склалі 27,2 млн. рублёў, або 115,7 працэнта да ўдакладненага плана.

Бюджэт фонду фарміраваўся за кошт:

сродкаў ад пераліку часткі прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству транспарту і камунікацый (далей –Мінтранс) і прыбытку ад дзейнасці недзяржаўных арганізацый у вобласці грамадзянскай авіяцыі – 20,9 млн. рублёў;

амартызацыйных адлічэнняў ад асноўных сродкаў фондаў авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Мінтрансу – 5,1 млн. рублёў;

іншых сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам – 1,1 млн. рублёў.

Фактычныя расходы бюджэту фонду за 2017 год склалі – 23,8 млн. рублёў, або 92,3 працэнта ўдакладненага плана.

Сродкі бюджэту фонду выкарыстоўваліся на:

набыццё паветраных судоў, будаўніцтва авіярамонтнага завода на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск;

бягучыя – 7,4 млн. рублёў і капітальныя – 16,5 млн. рублёў расходы;

зварот авіяцыйнымі арганізацыямі грашовых сродкаў, дадзеных на зваротнай аснове – 0,1 млн. рублёў.

Распарадчыкам сродкаў бюджэту фонду з’яўляецца Мінтранс.

У цэлым за 2017 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 3,4 млн. рублёў за кошт пагашэння авіяцыйнымі арганізацыямі пратэрмінаванай назапашанай запазычанасці па абавязковых адлічэннях у фонд, а таксама росту адлічэнняў ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Мінтрансу.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна – загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме