Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2016 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3379
Апісанне законапраекта

21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2016 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з артыкулам 23 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2016 г. № 520.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей — бюджэт фонду) зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2016 год» па даходах у аб’ёме 12 335,1 млн. рублёў, па расходах — 12 123,0 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсіённага страхавання ў суме 212,1 млн. рублёў.

У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 509 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2016 год». У выніку ўнесеных змяненняў даходы бюджэту фонду зменшаны на 509,6 млн. рублёў, расходы — на 519,9 млн. рублёў.

Неабходнасць прыняцця названага Указа была абумоўлена ўдакладненнем асобных даходаў і расходаў бюджэту фонду з улікам чаканай дынамікі заработнай платы ў рэспубліцы, а таксама вынікаў выканання бюджэту фонду за дзевяць месяцаў 2016 года.

У выніку з улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2016 год зацверджаны па даходах у суме 11 825,5 млн. рублёў, па расходах — 11 603,1 млн. рублёў з перавышэннем расходаў над даходамі ў суме 222,4 млн. рублёў.

За 2016 год даходы бюджэту фонду склалі 11 749,2 млн. рублёў, або 99,4 працэнта ад удакладненага гадавога плана, расходы — 11 542,1 млн. рублёў, або 99,5 працэнта ад удакладненага плана.

У цэлым за 2016 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 207,1 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з’яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

За 2016 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў 9 995,2 млн. рублёў, або 100,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленне ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне склала 95,6 млн. рублёў, або 101,7 працэнта ўдакладненага плана.

Акрамя таго, у 2016 годзе на пакрыццё выдаткаў бюджэту фонду на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржаўным служачым, пенсій за асобыя заслугі перад рэспублікай, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы і членам іх сямей, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат, працоўных пенсій атрымана субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў суме
1419,3 млн. рублёў, або ў 2,4 раза больш, чым зацверджана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2016 год», што склала 12,1 працэнта даходнай часткі бюджэту фонду.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 239,1 млн. рублёў, або 101,1 працэнта ўдакладненага плана.

Расходы бюджэту фонду ў 2016 годзе склалі 11 542,1 млн. рублёў, або 99,5 працэнта ўдакладненага плана.

Расходы сродкаў бюджэту фонду ў 2016 годзе прадугледжваліся на выплату пенсій, дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, на аказанне матэрыяльнай дапамогі пажылым і непрацаздольным грамадзянам, якія адчуваюць патрэбу, а таксама на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва і развіцці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання; санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення; спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; дзейнасці фонду і іншых расходаў.

Фактычныя расходы бюджэту фонду ў 2016 годзе склаліся ў суме 11 542,1 млн. рублёў, або 95,2 працэнта да зацверджанага плана і 99,5 працэнта да ўдакладненага плана.

Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (8 853,6 млн. рублёў, або 76,7 працэнта) і дапамог (2 451,0 млн. рублёў, або 21,2 працэнта).

У 2016 годзе праведзены пераразлік працоўных пенсій у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні пенсій» ад 13 кастрычніка 2016 г. № 364 з 1 снежня 2016 года.

Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, сакавіку, маі і жніўні) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэй за 75 гадоў.

Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2016 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме.

Такім чынам, за 2016 год бюджэт фонду выкананы па даходах у суме 11 749,2 млн. рублёў і па расходах у суме 11542,1 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходаміў суме 207,1 млн. рублёў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісялёва Марына Аляксандраўна – саветнік-кансультант  адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.06.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by