Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3740
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год» (далей – праект Закона), унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з артыкулам 23 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2018 г. № 9.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду) зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год» па даходах у аб’ёме 12 951,7 млн. рублёў, па расходах – 12 681,5 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 270,2 млн. рублёў.

У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2017 г. № 471 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год» (далей – Указ). У выніку ўнесеных змяненняў даходы бюджэту фонду зменшаны на 478,4 млн. рублёў, расходы – на 399,7 млн. рублёў.

Неабходнасць прыняцця названага Указа была абумоўлена ўдакладненнем асобных даходаў і расходаў бюджэту фонду з улікам чаканай дынамікі заработнай платы ў рэспубліцы, а таксама вынікаў выканання бюджэту фонда ў справаздачным годзе.

У выніку з улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2017 год зацверджаны па даходах у суме 12 473,3 млн. рублёў, па расходах – 12 281,9 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 191,4 млн. рублёў.

За 2017 год даходы бюджэту фонду склалі 12 461,5 млн. рублёў, расходы – 12 263,7 млн. рублёў, што склала 99,9 працэнта да ўдакладненага плана.

У цэлым за 2017 год бюджэт фонда выкананы з прафіцытам у суме 197,8 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з’яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

За 2017 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў 10 904,1 млн. рублёў, або 101,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленне ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне склала 100,0 млн. рублёў, або 99,2 працэнта ўдакладненага плана.

Акрамя таго, у 2017 годзе на пакрыццё выдаткаў бюджэту фонду на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржаўным служачым, пенсій за асобыя заслугі перад рэспублікай, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы і членам іх сямей, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат атрымана субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў суме 687,3 млн. рублёў.

Таксама, з мэтай збалансаванасці бюджэту фонду, павялічаны міжбюджэтныя трансферты з рэспубліканскага бюджэту на 700,0 млн. рублёў, з іх 500,0 млн. рублёў былі накіраваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2017 № 577 «Аб напрамку рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту».

Непадатковыя даходы бюджэту фонду склалі 221,2 млн. рублёў, або 102,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы бюджэту фонду ў 2017 годзе склалі 12 263,7 млн. рублёў, або 99,9 працэнта ўдакладненага плана.

Расходы сродкаў бюджэту фонду ў 2017 годзе прадугледжваліся на выплату пенсій, дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, на аказанне матэрыяльнай дапамогі пажылым і непрацаздольным грамадзянам, а таксама на фінансаванне: мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва і развіцці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання; санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення; спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых расходаў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (9 477,9 млн. рублёў, або 77,3 працэнта) і дапамог (2 602,6 млн. рублёў, або 21,2 працэнта).

У 2017 годзе праведзены пераразлік працоўных пенсій у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні пенсій» ад 17.10.2017 № 377 з 01.11.2017 года.

Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, маі, жніўні і лістападзе) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэйшым 75 гадоў.

Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2017 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме.

Такім чынам, за 2017 год бюджэт фонду выкананы па даходах у суме 12 461,5 млн. рублёў і па расходах у суме 12 263,7 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 197,8 млн. рублёў.
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кісялёва Марына Аляксандраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты