Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3374
Апісанне законапраекта

26 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з артыкулам 23 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2019 г. № 4.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей — бюджэт фонду) зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год» па даходах у аб’ёме 13 581,5 млн. рублёў, па расходах — 13 393,5 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 188,0 млн. рублёў.

У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2018 г. № 501 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду» (далей — Указ). У выніку ўнесеных змяненняў даходы бюджэту фонду павялічаны на 422,6 млн. рублёў, расходы — на 415,5 млн. рублёў.

Неабходнасць прыняцця названага Указа была абумоўлена ўдакладненнем асобных даходаў і расходаў бюджэту фонду з улікам чаканай дынамікі заработнай платы ў рэспубліцы, а таксама вынікаў выканання бюджэту фонду ў справаздачным годзе.

У выніку з улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2018 год зацверджаны па даходах у суме 14 004,1 млн. рублёў, па расходах —13 809,1 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 195,0 млн. рублёў.

За 2018 год даходы бюджэту фонду склалі 13 929,9 млн. рублёў, што склала 99,5 працэнта да ўдакладненага плана, расходы — 13 615,0 млн. рублёў, што склала 98,6 працэнта да ўдакладненага плана.

У цэлым за 2018 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 314,9 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з’яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

За 2018 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў 12 796,1 млн. рублёў, або 100,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленне ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне склала 115,5 млн. рублёў, або 101,3 працэнта ўдакладненага плана.

Акрамя таго, у 2018 годзе на пакрыццё выдаткаў бюджэту фонду на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржаўным служачым, пенсій за асобыя заслугі перад рэспублікай, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай веннай службы і членам іх сямей, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат атрымана субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў суме 779,6 млн. рублёў і на фінансаванне спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў прафсаюзаў у суме 30,9 млн. рублёў.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду склалі 207,8 млн. рублёў, або 98,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы бюджэту фонду ў 2018 годзе склалі 13 615,0 млн. рублёў, або 98,6 працэнта ўдакладненага плана.

Расходы сродкаў бюджэту фонду ў 2018 годзе прадугледжваліся на выплату пенсій, дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, на аказанне матэрыяльнай дапамогі якія адчуваюць патрэбу пажылым і непрацаздольным грамадзянам, а таксама на фінансаванне: мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва і развіцці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання; санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення; спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых расходаў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (10 516,9 млн. рублёў, або 77,2 працэнта) і дапамог (2 899,0 млн. рублёў, або 21,3 працэнта).

У 2018 годзе пераразлік працоўных пенсій праводзіўся тры разы: з 1 мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2018 г. № 142 «Аб павышэнні пенсій» сярэдняя заработная плата работнікаў для падліку пенсій праіндэксавана на 5,5 працэнта;

з 1 жніўня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 278 «Аб павышэнні пенсій» сярэдняя заработная плата работнікаў для падліку пенсій праіндэксавана на 10,5 працэнта;

з 1 лістапада ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2018 г. № 419 «Аб павышэнні пенсій» сярэдняя заработная плата работнікаў для падліку пенсій праіндэксавана на 5,5 працэнта.

Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, маі, жніўні і лістападзе) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэйшым 75 гадоў.

Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2018 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме.

Такім чынам, за 2018 год бюджэт фонду выкананы па даходах у суме 13 929,9 млн. рублёў і па расходах у суме 13 615,0 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 314,9 млн. рублёў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісялёва  Марына Аляксандраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by