Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2016 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3379
Апісанне законапраекта

21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2016 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткамі першай і другой артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пунктам 4 артыкула 113 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе ажыццяўлялася ў складаных знешнеэканамічных умовах, якія характарызуюцца пагаршэннем кан’юнктуры знешніх рынкаў, зніжэннем сусветных цэн на нафту і калійныя ўгнаенні, што прывяло да скарачэння ўнутранага спажывання і інвестыцый. Як вынік, з сямі найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 год не дасягнуты ўстаноўленыя значэнні па пяці, у тым ліку ВУП (97,4 працэнта). Разам з тым у 2016 годзе ў рэспубліцы захавана сацыяльная стабільнасць.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год» рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны па расходах у суме 16 341 785,3 тыс. рублёў, даходах –– 18 059 019,8 тыс. рублёў, памер прафіціту рэспубліканскага бюджэту — 1 717 234,5 тыс. рублёў.

З улікам унесеных у 2016 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — 17 377 889,3 тыс. рублёў, даходах — 17 658 768,0 тыс. рублёў, плануемы памер прафіцыту рэспубліканскага бюджэту — 280 878,7 тыс. рублёў. 

За 2016 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 17 763 422,9 тыс. рублёў, або 100,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе фарміраваліся за кошт падатковых, непадатковых даходаў, бязвыплатных паступленняў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме фактычна паступіўшых даходаў склалі падатковыя даходы — 73,7 працэнта.

Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2016 год склалі 16 750 463,4 тыс. рублёў, або 96,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Асноўнымі задачамі ў сферы палітыкі расходаў у 2016 годзе былі захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за 2016 год склаў 1 012 959,5 тыс. рублёў, або 1,07 працэнта да ВУП.

Такім чынам, за 2016 год рэспубліканскі бюджэт выкананы па даходах у суме 17 763 422,9 тыс. рублёў і па расходах у суме 16 750 463,4 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 1 012 959,5 тыс. рублёў. 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.06.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by