Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 2439
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай першай артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пунктам 4 артыкула 113 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выкананне рэспубліканскага бюджэту у 2019 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах неспрыяльнай знешнеэканамічнай абстаноўкі — правядзення Расійскай Федэрацыяй «падатковага манеўру» у сферы нафтавай галіны, адмовы ад ўрэгулявання вострых пытанняў цэнаўтварэння на нафту і газ.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год» рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны па расходах у суме 21 980,8 млн. рублёў, даходах — 23 682,4 млн. рублёў, памер прафіціту рэспубліканскага бюджэту — 1 701,9 млн. рублёў.

З улікам унесеных у 2019 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — 21 857,4 млн. рублёў, даходах — 24 212,1 млн. рублёў, плануемы памер прафіцыту рэспубліканскага бюджэту — 2 354,7 млн. рублёў. 

За 2019 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 24 274,5 млн. рублёў, або 100,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе фарміраваліся за кошт падатковых, непадатковых даходаў, бязвыплатных паступленняў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме фактычна паступіўшых даходаў склалі падатковыя даходы.

Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2019 год склалі        21 146,6 млн. рублёў, або 96,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Асноўнымі задачамі ў сферы палітыкі расходаў у 2019 годзе былі захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за 2019 год склаў 3 127,9 млн. рублёў, або 2,3 працэнта да ВУП.

Такім чынам, за 2019 год рэспубліканскі бюджэт выкананы па даходах у суме 24 274,5 млн. рублёў і па расходах у суме 21 146,6 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 3 127,9 млн. рублёў.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і ўзаемадзеянні  з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме