Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 2637
Апісанне законапраекта

17 чэрвеня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай першай артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пунктам 4 артыкула 113 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2020 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах нарастання негатыўнага ўплыву «падатковага манеўру», які праводзіцца Расійскай Федэрацыяй у сферы нафтавай галіны, удасканалення аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы, забеспячэння своечасовага і поўнага выканання абавязацельстваў па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўнага доўгу.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год» рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны па расходах у суме 25 420,8 млн. рублёў, даходах — 24 425,7 млн. рублёў, памер дэфіціту рэспубліканскага бюджэту — 995,1 млн. рублёў.

З улікам унесеных у 2020 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — 26 436,7 млн. рублёў, даходах — 23 418,0 млн. рублёў, плануемы памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту — 3 018,8 млн. рублёў. 

За 2020 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 23 678,5 млн. рублёў, або 101,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2020 годзе фарміраваліся за кошт падатковых, непадатковых даходаў, бязвыплатных паступленняў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме фактычна паступіўшых даходаў склалі падатковыя даходы.

Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2020 год склалі        25 890,8 млн. рублёў, або 97,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Асноўнымі задачамі ў сферы палітыкі расходаў у 2020 годзе былі захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за 2020 год склаў 2 212,3 млн. рублёў, або 1,5 працэнта да ВУП.

Такім чынам, за 2020 год рэспубліканскі бюджэт выкананы па даходах у суме 23 678,5 млн. рублёў і па расходах у суме 25 890,8 млн. рублёў з перавышэннем расходаў над даходамі ў суме 2 212,3 млн. рублёў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.05.2021

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання

3. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by