Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5117
Апісанне законапраекта

31 мая 2022 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі».

Падрыхтоўка названага законапраекта абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм дзеючага Закона з улікам практыкі яго прымянення.

Праектам Закона абноўлены і дапоўнены паняційны апарат, дадзены вызначэнні асноўным тэрмінам, якія выкарыстоўваюцца, такім як «псіхалагічная дапамога», «псіхалагічная праблема», «крызісная сітуацыя», «крызіснае ўмяшанне».

У мэтах устаранення цяжкасцей з допускам да работы псіхолагаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, у тым ліку ў рамках перападрыхтоўкі, законапраектам удакладняюцца патрабаванні, што прад’яўляюцца да асоб, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу.

Разам з тым, праект Закона ўстанаўлівае забарону на допуск да непасрэднага аказання псіхалагічнай дапамогі для асоб, якія маюць судзімасць за ўчыненне любога наўмыснага злачынства.

З улікам распаўсюджвання дыстанцыйных спосабаў перадачы інфармацыі законапраектам выключана забарона на аказанне псіхалагічнай дапамогі на платнай аснове з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі. Гэта новаўвядзенне дасць магчымасць забяспечыць даступнасць аказання псіхалагічнай дапамогі на платнай аснове, будзе садзейнічаць бесперашкоднаму кантакту са спецыялістам.

Праектам Закона ўзмацняецца комплексны міжгаліновы падыход да аказання псіхалагічнай дапамогі. Так, паўнамоцтвы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы замацоўваюцца зараз не толькі за Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам адукацыі, але і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх паўнамоцтваў.

Законапраектам дапоўнены пералік выпадкаў, пры якіх не патрабуецца згода законных прадстаўнікоў непаўналетняга да 14 гадоў на аказанне яму псіхалагічнай дапамогі.

Рэалізацыя палажэнняў гэтага праекта Закона будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы арганізацыі аказання кваліфікаванай псіхалагічнай дапамогі насельніцтву рэспублікі, садзейнічаць сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, іх самаразвіццю і самарэалізацыі.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказныя дэпутаты:
  1. Шкроб Марына Аляксандраўна
  2. Шыпула Аляксандр Валер'евіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Чарняк Юлія Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.10.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by