Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змене законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3426
Апісанне законапраекта

28 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне праваадносін, звязаных з прызывам грамадзян на ваенную службу.

Праектам Закона прадугледжана карэкціроўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законаў Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», «Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь», «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь», «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь».

Законапраектам прапануецца:

вызваліць грамадзян, якія добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь і праслужылі не менш за тэрмін абавязковай работы, ад вяртання ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку;

даць права ваенным камiсарыятам (адасобленым падраздзяленням ваенных камісарыятаў) для ажыццяўлення вайсковага ўліку атрымліваць на бязвыплатнай аснове персанальныя даныя грамадзян, якiя стаяць або абавязаны стаяць на воiнскiм улiку прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных, пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы або іншым спосабам без іх пісьмовай згоды;

з мэтай забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне адукацыі прадастаўляць адтэрміноўку ад прызыву:

для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;

для атрымання першай адукацыі, якая дазваляе атрымаць спецыяльнасць (прафесію), а таксама грамадзянам, якія атрымліваюць адукацыю ў навучальных установах за мяжой. З улікам гэтага замацоўваецца прынцып аднаразовасці прадастаўлення адтэрміноўкі для атрымання адукацыі навучэнцам, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, сярэднюю спецыяльную адукацыю ў вочнай форме атрымання адукацыі, студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю I ступені ў вочнай форме атрымання адукацыі, а таксама вучацца ў навучальных установах за мяжой;

якія вучацца за мяжой па накіраваннях дзяржаўных органаў (дзяржаўных арганізацый). З мэтай забеспячэння эканомікі Рэспублікі Беларусь запатрабаванымі спецыялістамі, у якіх зацікаўлены дзяржаўныя органы (дзяржаўныя арганізацыі), прапануецца прадастаўляць адтэрміноўку на гэтай падставе незалежна ад прадастаўлення раней адтэрміноўкі для працягу адукацыі;

даць права прымаць рашэнне аб прызнанні грамадзян грамадзянамі, якія не прайшлі ваенную службу па прызыву, не маючы на тое законных падстаў, раённай (гарадской) прызыўной камісіі ў дачыненні да грамадзян, якія не знаходзяцца ў запасе, у выпадку ўхілення іх ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве да дасягнення імі 27-гадовага ўзросту або невыканання такімі грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку і ваенным камісарам у дачыненні да грамадзян, якiя залiчаны ў запас з прысваеннем воiнскага звання афіцэра, у выпадку ўхілення іх ад прызыву на ваенную службу да дасягнення імі 27-гадовага ўзросту або невыканання такімі грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку;

устанавіць забарону на прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органы ўнутраных спраў, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органы i падраздзяленнi па надзвычайных сітуацыях, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз грамадзян, якія не прайшлі ваенную службу па прызыву, не маючы на тое законных падстаў;

часова абмежаваць права на выезд з Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія не з’яўляюцца на мерапрыемствы па прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве або не выконваюць абавязкі па воінскім уліку;

устанавіць пачатак тэрміну для абскарджвання рашэння раённай (гарадской) прызыўной камісіі і абласной (Мiнскай гарадской) прызыўной камісіі не толькі з дня атрымання копій гэтых рашэнняў грамадзянінам, але і з дня абвяшчэння іх яму.

Прыняцце Закона дазволіць рацыянальна выкарыстоўваць існуючыя ў краіне прызыўныя рэсурсы ў інтарэсах забеспячэння ўстойлівага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы, забяспечыць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні неабходнай колькасцю прызыўнікоў, павысіць матывацыю грамадзян да своечасовага праходжання мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, выканання абавязкаў па воінскім уліку.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Мартынаў Ігар Феліксавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by