Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6349
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодекса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Кодекса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і з улікам правапрымяняльнай практыкі.

У сувязі з гэтым прапануецца:

увесці вызначэнне Шлюбнага дагавора і замацаваць магчымасць яго змянення і скасавання па рашэнні суда;

прадаставіць мужу і жонцы (былым мужу і жонцы) права на заключэнне Пагаднення аб раздзеле маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю супругаў, пры адсутнасці заключанага Шлюбнага дагавора;

удакладніць парадак заключэння Пагаднення аб дзецях;

удакладніць умовы аднаўлення ў бацькоўскіх правах;

устанавіць канкрэтны тэрмін, на працягу якога аліменты падлягаць выплаце ў добраахвотным парадку, а таксама прадугледзець магчымасць выплаты аліментаў на будучы час;

канкрэтызаваць парадак устанаўлення апекі і папячыцельства над непаўналетнімі пры часовай адсутнасці бацькоў па ўважлівай прычыне;

удасканаліць сістэму апекі і папячыцельства ў дачыненні да дарослых асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

устанавіць магчымасць рэгістрацыі ўсынаўлення (удачарэння) не толькі па месцы вынясення судом рашэння аб усынаўленні (удачарэнні), але і па месцы захоўвання запісу акта аб нараджэнні особы, якая ўсынаўляецца (удачараецца).


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.11.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказныя дэпутаты: Астапюк Алена Іванаўна , Курсевіч Валянціна Вацлаваўна
Адказны работнік Сакратарыята: Макейчык Таццяна Уладзіміраўна— галоўны саветнік Аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы
Першае чытанне
Усе законапраекты