Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні кодэксаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6466
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2019 года.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі рашэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2018 г. № Р-1141/2018 «Аб праве і парадку абскарджання ў суд асуджанымі да абмежавання волі, папраўчых работ і іншых відаў пакарання прымененых да іх мер спагнання».

У мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону, забеспячэння вяршэнства права і прававой дакладнасці ў дзеючым прававым рэгуляванні праектам Закона прапануецца ўнесці ў Крымінальна-выканаўчы і Грамадзянскі працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь (далей — КВК, ГПК) наступныя змяненні:

артыкулы 43 і 56 КВК дапаўняюцца адпаведнымі нормамі, якія прадугледжваюць права асуджаных да папраўчых работ і абмежавання волі абскардзіць ужытыя да іх меры спагнання;

у мэтах выключэння прававой недакладнасці і забеспячэння абароны правоў непаўналетніх, асуджаных з прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару, у рамках новай рэдакцыі артыкула 185 КВК замацоўваецца іх права абскардзіць рашэнне аб ужыванні спагнання ў выглядзе вымовы;

у рамках карэкціроўкі ГПК прапануецца пашырыць кола асоб, якім прадастаўлена права на абскарджанне спагнанняў, якія накладаюцца ўпаўнаважанымі органамі, службовымі асобамі ў парадку устаноўленым КВК, дадаткова ўключыўшы ў яго асуджаных да папраўчых работ, абмежавання волі і непаўналетніх, асуджаных з прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару.

Акрамя таго скарачаецца ўдзел пракурора ў грамадзянскім працэсе шляхам выключэння абавязковага ўдзелу пракурора ў справах аб прымусовай шпіталізацыі і лячэнні грамадзян (частка трэцяя артыкула 391 ГПК), аб працягу тэрміну прымусовай шпіталізацыі і лячэння грамадзян (частка трэцяя артыкула 3921 ГПК), а таксама па вызначэнні суда аб прызнанні неабходнасці ўдзелу ў справе пракурора (пункт 1 часткі першай артыкула 83 ГПК).

Прыняцце праекта Закона будзе спрыяць рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону, забеспячэнню вяршэнства права і прававой дакладнасці ў дзеючым прававым рэгуляванні, дазволіць палепшыць прававы статус асуджаных да папраўчых работ і абмежавання волі, а таксама непаўналетніх, асуджаных з прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.12.2019
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказныя дэпутаты: Данчанка Аляксандр Міхайлавіч , Ленчэўская Марына Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята:

Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы


Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме