Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3158
Апісанне законапраекта

18 снежня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» (далей — праект Закона).

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах далейшага ўдасканальвання заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, прадугледжвае ўнясенне ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь і ў цэлым арыентаваны на:

дэкрыміналізацыю і змякчэнне адказнасці за дзеянні, не звязаныя з прычыненнем істотнай шкоды;

забеспячэнне збалансаванасці пакарання за асобныя віды злачынстваў з улікам правапрымяняльнай практыкі;

стварэнне дадатковых прававых гарантый для ўдзельнікаў крымінальнага працэсу і аптымізацыю мер стрымання;

карэкціроўку палажэнняў крымінальнага заканадаўства з улікам развіцця сучасных інфармацыйных техналогій;

узгадненне палажэнняў крымінальнага закона са зменлівым галіновым заканадаўствам.

Так, праектам Закона прадугледжваецца дэкрыміналізацыя шэрагу складаў злачынстваў з адміністрацыйнай прэюдыцыяй.

Прадугледжана дэкрыміналізацыя тых складаў, выключэнне якіх было падрымана большасцю зацікаўленых дзяржаўных органаў (незаконнае распараджэнне грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках суб’екта гаспадарання (арт. 2341 КК); падман спажыўцоў (арт. 257 КК); парушэнне правіл аховы нетраў (арт. 271 КК); парушэнне правіл радыяцыйнага кантролю (арт. 326 КК); незаконнае карыстанне эмблемай Чырвонага Крыжа, Чырвонага Паўмесяца, Чырвонага Крышталя (арт. 385 КК); самавольнае заняцце зямельнага ўчастка (арт. 386 КК); перадача прадметаў або рэчываў асобе, якая ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, папраўчай установе, што выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, або арыштным доме, або атрыманне ад яе прадметаў і рэчываў (арт. 412 КК)).

Таксама карэкціроўцы падвяргаюцца меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, хатняга арышту, закладу. Прапанаваныя змяненні накіраваны на аптымізацыю мер стрымання, а таксама забеспячэнне максімальна індывідуалізаванага падыходу пры іх назначэнні з улікам асобы падазронага або абвінавачанага, іх узросту і стану здароўя, роду заняткаў, сямейнага і маёмаснага становішча і інш.

Нададзена ўвага ўзмацненню гарантый абвінавачаных (падазраваных) у дачыненні да прымянення самай строгай меры стрымання —  заключэння пад варту.

Уводзіцца абсалютна новая для нацыянальнага заканадаўства мера стрымання — забарона пэўных дзеянняў. Пашырэнне дзеючай сістэмы мер стрымання выклікана неабходнасцю павелічэння сферы ўжывання мер «абмежавальнага» характару, не звязаных з заключэннем пад варту.

Шэраг палажэнняў праекта Закона абумоўлены рэалізацыяй даручэнняў Прэзідэньа Рэспублікі Беларусь па пытаннях адказнасці ў эканамічнай сферы, процідзеяння карупцыі, бяспекі дарожнага руху, прымянення спецыяльнай канфіскацыі, паляпшэння якасці працы праваахоўных органаў.

Таксама ў адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы ў праекце Закона рэалізаваны выпрацаваныя Генеральнай пракуратурай падходы да прымянення інстытута даручальніцтва пры памілаванні асуджаных.

Праектныя нормы таксама звязаны з пераглядам падстаў прыпынення і падаўжэння тэрмінаў расследавання крымінальных спраў, выкарыстаннем беспапяровых тэхналогій для фіксацыі хода і вынікаў следчых дзеянняў, пашырэннем паўнамоцтваў органаў пракуратуры на стадыі папярэдняга расследавання, узмацненнем і дыферэнцыяцыяй адказнасці ў дзяржаўным і прыватным сектарах за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў.

Прапанаваныя меры дазволяць ліквідаваць наяўныя прабелы, а таксама забяспечыць выкананне асобных міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь.

У праект Закона ўключаны нормы, накіраваныя на ўдасканаленне інстытута вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з вяртаннем ўрону (шкоды), выплатай даходу, атрыманага злачынным шляхам (арт. 881 КК).

Прыняцце праекта Закона будзе спрыяць рэалізацыі паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на лібералізацыю крымінальнай адказнасці, ліквідацыю ўзнікаючых у правапрымяняльнай практыцы праблемных пытанняў, павышэнне эфектыўнасці асобных прававых інстытутаў, а таксама прывядзенню Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэексаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з заканадаўствам.

Законапраекты, якія ўвайшлі, як частка бягучага законапраекта
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Дубаў Аляксандр Васільевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы

 

Русак Таццяна Вілораўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.07.2020

2. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by