«Аб змяненні кодэксаў па пытаннях уплаты дзяржаўнай пошліны»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1267
21 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях уплаты дзяржаўнай пошліны», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона распрацаваны ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Г., дадзенага 5 красавіка 2019 г. па выніках нарады па пытаннях удасканальвання дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Нормы законапраекта накіраваны на аптымізацыю парадку выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд.
Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Гаспадарчага працэсуальнага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае ўзгадненне асобных норм названых кодэксаў з прадпісаннямі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што ўстанаўліваюць магчымасць уплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы і замацоўваюць, што факт такой уплаты пацвярджаецца наяўнасцю ў гэтай сістэме інфармацыі аб залічэнні дзяржаўнай пошліны або ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы павінен быць паведамлены плацельшчыкам пры звароце ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну.
У цяперашні час у сілу палажэнняў працэсуальных кодэксаў для пацвярджэння ўплаты дзяржаўнай пошліны ў выпадках і памерах, устаноўленых падатковым заканадаўствам, патрабуецца прадстаўленне арыгінала плацёжнага дакумента на папяровым носьбіце.
Прапанаваныя змяненні закрануць дастаткова шырокі круг грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, якія звяртаюцца за судовай абаронай, і будуць дапамагаць забеспячэнню даступнасці правасуддзя і працэсуальнай эканоміі.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Любецкая Святлана Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Колесень Ірына Уладзіміраўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве
2. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)