«Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 5186
2 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 25 верасня 2019 года.
Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі рашэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2019 г. № Р-1167/2019 «Аб прававым рэгуляванні вядзення па крымінальных справах па новаадкрытых акалічнасцях».
У мэтах забеспячэння і абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у крымінальным працэсе і ліквідацыі прабелу ў дзеючым прававым рэгуляванні прапануецца ў частцы 3 артыкула 421 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — КПК) замацаваць права зацікаўленых асоб на абскарджанне ў судовым парадку пастановы пракурора аб спыненні ўзбуджанага ім вядзення па крымінальнай справе па новаадкрытых акалічнасцях.
У мэтах узгаднення прапанаваных змен з іншымі палажэннямі КПК прапануецца таксама:
дапоўніць частку 2 артыкула 139 КПК «Падача скаргаў» указаннем на тое, што скаргі на рашэнні органа крымінальнага пераследу аб спыненні вядзення па новаадкрытых акалічнасцях падаюцца адпаведнаму пракурору або ў суд па месцы расследавання крымінальнай справы ці паведамлення аб злачынстве;
у часткі 3, 5 і 6 артыкула 142 КПК «Парадак разгляду скаргаў на дзеянні і рашэнні органа дазнання, асобы, якая здзяйсняе дазнанне, следчага, пракурора» ўнесці адпаведныя дапаўненні, якія тычацца парадку разгляду скаргаў на дзеянні і рашэнні пракурора, звязаныя з вынясеннем ім пастановы аб спыненні вядзення па крымінальнай справе па новаадкрытых акалічнасцях.
Прыняцце праекта Закона дазволіць забяспечыць абарону канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у крымінальным працэсе і ліквідаваць прабел у дзеючым прававым рэгуляванні ў частцы вызначэння ў крымінальна-працэсуальным законе права зацікаўленых асоб на абскарджанне ў судовым парадку пастановы пракурора аб спыненні ўзбуджанага ім вядзення па крымінальнай справе па новаадкрытых акалічнасцях.
Акрамя таго, прыняцце праекта Закона будзе садзейнічаць працягу работы па дасягненні мэты ўстойлівага развіцця 16 «Садзейнічанне стварэнню мірных і інклюзіўных грамадстваў у інтарэсах устойлівага развіцця, забяспячэнню доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнню эфектыўных, падсправаздачных і інклюзіўных інстытутаў на ўсіх узроўнях».
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказныя дэпутаты: Зайцаў Яўгеній Станіслававіч , Дубаў Аляксандр Васільевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяннi з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
2. Першае чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.04.2020 2 кастрычніка 2020 года, адкрыццё другой сесіі, першае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Законопроекты, в которые вошел текущий законопроект:
— «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» (увах. № 3158)