Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях спецыяльнага вядзення)

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1567
Апісанне законапраекта

12 мая 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах увядзення ў нацыянальны крымінальны працэс інстытута спецыяльнага вядзення шляхам устанаўлення ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей — КПК) парадку дасудовага вядзення і судовага разгляду крымінальных спраў у дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, аб злачынствах супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, а таксама аб шэрагу іншых злачынстваў, учыненне якіх цягне пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваюцца:

— вызначэнне пераліку складаў злачынстваў, па якіх у адносінах да абвінавачанага можа быць распачата спецыяльнае вядзенне, зыходзячы з міжнароднага вопыту рэгулявання такіх адносін, аб’екта злачыннага замаху, а таксама следчай практыкі;

— устанаўленне ўмоў, пры якіх магчыма спецыяльнае вядзенне па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс;

— парадак апавяшчэння абвінавачанага аб выкліку ў орган, які вядзе крымінальны працэс, а таксама аб прынятых працэсуальных рашэннях у выпадку правядзення спецыяльнага вядзення;

— абавязковасць удзелу абаронцы ў крымінальнай справе ў выпадку прыняцця рашэння аб правядзенні ў дачыненні да абвінавачанай спецыяльнага вядзення;

— вяртанне крымінальнай справы для правядзення папярэдняга расследавання са стадый накіравання ў суд і судовага разбору ў выпадку яўкі або затрымання абвінавачанага.

Прыняцце прапанаваных змяненняў дасць магчымасць дасягнуць мэт і задач крымінальнага судаводства, у тым ліку забяспечыць прынцып непазбежнасці крымінальнай адказнасці, працэсуальнай эканоміі ў тэрмінах аднаўлення парушаных правоў пацярпелых, забяспечыць аператыўнае пакрыццё ўрону, прычыненага злачынствам, і прыняцце мер па спецыяльнай канфіскацыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Дубаў Аляксандр Васільевіч
  2. Ленчэўская Марына Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў АндрэйСяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы;
   

Купава Уладзімір Віктаравіч— галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.04.2022
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Восьмая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by