Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2297
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (далей — праект Закона), які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 19 мая 2020 года.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выканання рашэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2020 года аб падтрымцы ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў па карэкціроўцы прававога рэжыму адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў дачыненні да грамадзян, асуджаных за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, і накіраваны на скасаванне правіла, вызначанага часткай 51 артыкула 71 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, аб утрыманні асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327 — 329 і 331 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у папраўчых установах асобна ад іншых асуджаных або ў асобных папраўчых установах.

Як вынікае з прадстаўленага абгрунтавання неабходнасці прыняцця праекта Закона, за перыяд з моманту ўвядзення названага прынцыпу паасобнага ўтрымання асуджаных дзяржавай прыняты шэраг дзейсных мер па спыненні правапарушэнняў у сферы абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў. Так, на працягу апошніх пяці гадоў колькасць злачынстваў, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, скарочана на трэць, у тым ліку ў пяць разоў — з удзелам непаўналетніх. Зніжаны ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці, а таксама колькасць злачынстваў, учыненых у стане наркатычнага ап’янення. У чатыры разы зменшылася колькасць дастаўленых у арганізацыі аховы здароўя грамадзян у сувязі з перадазіроўкай наркотыкаў і ў дваццаць разоў — непаўналетніх. Скарацілася колькасць смяротных выпадкаў ад атручэнняў наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі. З 2015 года выпадкі гібелі непаўналетніх у краіне не рэгістраваліся.

У сваю чаргу, аператыўная абстаноўка ў папраўчых установах характарызавалася як кіраваная, стабільная і кантралюемая. Прымаемыя меры далі магчымасць забяспечыць належны ўзровень нагляду за дадзенай катэгорыяй асуджаных. У месцах пазбаўлення волі ажыццяўляецца сістэматычная інфармацыйна-асветная праца, накіраваня на прафілактыку спажывання наркатычных сродкаў.

У цяперашні час адміністрацыі папраўчых устаноў валодаюць дастатковым рэзервам сродкаў для падтрымання належнага ўзроўню правапарадку пры выкананні крымінальных пакаранняў і процідзеяння негатыўным праявам сярод асуджаных. Наступная рэалізацыя прынцыпу ўтрымання ў папраўчых установах асоб, асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў, асобна ад іншых асуджаных альбо ў асобных папраўчых установах пры існуючым узроўні і магчымасцях пенітэнцыярнай сістэмы па падтрыманні выканання рэжымных патрабаванняў актуальнасці не ўяўляе, у сувязі з чым неабходнасці ў далейшай рэгламентацыі разгляданых праваадносін у існуючым фармаце не маецца.

Прыняцце праекта Закона дазволіць пазбегнуць у далейшай практыцы выканання пакаранняў у выглядзе пазбаўлення волі канцентрацыі указанай катэгорыі асуджаных у рамках адной установы.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Данчанка Аляксандр Міхайлавіч
  2. Ленчэўская Марына Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў Андрэй Сяргеевіч —загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by