Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3868
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 18 ліпеня 2019 года.

Праект Закона подрыхтаваны для выканання пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй» (далей — Дэкрэт № 3) з мэтай прывядзення Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — КК) у адпаведнасць з Дэкрэтам № 3.

Дэкрэтам № 3 устаноўлена забарона да прадстаўлення да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем у адносінах да асоб, асуджаных за ўчыненне карупцыйных злачынстваў.

Парадак і ўмовы прымянення такіх інстытутаў вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як умоўна-датэрміновае вызваленне або замена неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем, рэгламентуюцца непасрэдна артыкуламі 90 і 91 КК. У гэтай сувязі з улікам прадмета прававога рэгулявання названых артыкулаў у рамках праекта Закона артыкулы 90 і 91 КК дадаюцца нормамі, якія прадугледжваюць, што асобы, асуджаныя за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць умоўна-датэрміноваму вызваленню, а таксама да асоб, асуджаных за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, не прымяняецца замена неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем.

У дадзеным выпадку да карупцыйных злачынстваў адносіцца пералік злачынстваў, прадугледжаны Дэкрэтам № 3, і яго прапаноўваецца замацаваць у выглядзе заўвагі да артыкула 90 КК.

Для мэт праекта Закона да карупцыйных злачынстваў адносяцца злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 210, часткамі 2 і 3 артыкула 235 (пры ўчыненні названых злачынстваў службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 424, 425, часткамі 2 і 3 артыкула 426 (пры ўчыненні названых злачынстваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), артыкуламі 429 — 432, а таксама артыкулам 455 (пры ўчыненні названых злачынстваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў  па нацыянальнай бяспецы

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.07.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by