Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5999
Апісанне законапраекта

10 снежня 2020 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (далей — праект Закона).

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах далейшага ўдасканалення прававых асноў аператыўна-вышуковай дзейнасці (далей — АВД) і прадугледжвае ўнясенне ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (далей — Закон) наступных асноўных змяненняў.

1. Паняційны апарат Закона дапаўняецца паняццем «камп’ютарная інфармацыя». Карэктуюцца азначэнні, аб’екты і асаблівасці правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку збору ўзораў, аператыўнага агляду, кантролю ў сетках электрасувязі.

2. Пашыраюцца напрамкі і магчымасці ўзаемадзеяння органаў, якія ажыццяўляюць АВД, іх інфармацыйнага забеспячэння. Суб’ектам АВД прадастаўляецца магчымасць ствараць і выкарыстоўваць сродкі сакрэтнага атрымання і фіксацыі інфармацыі, уключаючы спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, для эфектыўнага процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

3. Удакладняюцца тэрміны вядзення вышуковых спраў. Прапанаваныя змяненні адпавядаюць палажэнням Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і накіраваны на дасягненне канчатковай мэты ажыццяўляемага вышуку — магчымасці правядзення працэсуальных дзеянняў.

4. Шэраг прапанаваных змяненняў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці захавання бяспекі грамадзян, якія аказваюць або аказвалі садзейнічанне суб’ектам АВД, і іх блізкіх, захаванасці іх маёмасці ад злачынных замахаў, а таксама захаванне бяспекі iншых грамадзян у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

5. Палажэнні Закона дапаўняюцца магчымасцю выкарыстоўваць звесткі, якія змяшчаюцца ў матэрыялах АВД, для выяўлення прычын правапарушэнняў і ўмоў, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню, прыняцця мер па іх ліквідацыі і недапушчэння супрацьпраўных паводзінаў грамадзян. Гэта дазволіць праваахоўным органам праводзіць работу па прафілактыцы, у першую чаргу карупцыі, своечасова рэагаваць на карупцыйныя правіны, не дапушчаючы здзяйснення крымінальна каральных дзеянняў.

Рэалізацыя прадугледжаных праектам Закона змяненняў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць аператыўна-вышуковай дзейнасці, ліквідуе адзначаемую ў цяперашні час недастатковую прававую рэгламентацыю атрымання доступу да камп’ютарнай інфармацыі ў мэтах вырашэння задач АВД, спросціць для разумення і прымянення на практыцы агульныя ўмовы правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, выключыўшы іх неадназначнае тлумачэнне.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Маркевіч Аляксандр Іванавіч
  2. Мамайка Іван Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяннi з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.11.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by