Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6184
Апісанне законапраекта

27 красавіка 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі праекта Закона з’яўляецца прывядзенне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» (далей — Закон) у адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КаАП), які ўступіў у сілу
з 1 сакавіка 2021 г., і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 г. № 154-З «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваюцца:

дапаўненне прынцыпаў дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх такім прынцыпам як улік найлепшых інтарэсаў дзіцяці пры прыняцці дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі рашэнняў адносна непаўналетніх;

дапаўненне артыкула 5 Закона палажэннем, якое прадугледжвае арганізацыю і правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі, у адносінах да якіх прыменены прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання і мер выхаваўчага ўздзеяння;

унясенне змяненняў у артыкул 13 Закона, якія датычацца вызначэння канкрэтнага пераліку адміністрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненні якіх з непаўналетнімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа ўстановамі адукацыі;

магчымасць змяшчэння ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову або спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову непаўналетняга, калі на працягу года да яго за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1, 11.1, 11.3, 18.14, 18.15, 19.1, 19.3, 19.5 або 19.6 КаАП прымяняліся прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання або мер выхаваўчага ўздзеяння;

увядзенне новай катэгорыі непаўналетніх, з якімі інспекцыі па справах непаўналетніх будуць праводзіць індывідуальную прафілактычную работу: у адносінах да якіх за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1, 11.1 — 11.3, 16.29, 18.14, 18.15, 19.1 — 19.3, 19.5 — 19.8, 19.10 — 19.12, 24.3, 24.23 або 24.29 КаАП, прыменены прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання або мер выхаваўчага ўздзеяння.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Ленчэўская Марына Аляксандраўна
  2. Мамайка Іван Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.12.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by