«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах транспартнай дзейнасці»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1543
23 мая 2019 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах транспартнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мэтамі падрыхтоўкі законапраекта з’яўляюцца прывядзенне Закона «Аб асновах транспартнай дзейнасці» (далей — Закон) у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», Законам Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», узгадненне Закона з міжнародна-прававымі дакументамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.
У праекце Закона ўдакладняюцца палажэнні па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю (нагляду) у галіне транспартнай дзейнасці, а таксама ў частцы ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням у галіне транспартнай дзейнасці, прадугледжаным у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.
Законапраект не прадугледжвае змяненні ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Камароўскі Ігар Сяргеевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
2. Першае чытанне
Сесія: Шостая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 23.05.2019 23 мая 2019 года, чацвертае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Законопроекты, в которые вошел текущий законопроект:
— «Аб змяненні законаў па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці» (увах. № 4514)