Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6309
Апісанне законапраекта

24 чэрвеня 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення арганізацыі і выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў з улікам практыкі прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», а таксама прывядзення гэтага заканадаўчага акта ў адпаведнасць з патрабаваннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Адзін з прыярытэтаў законапраекта — спрашчэнне ажыццяўлення аўтамабільных перавозак і павышэнне іх эфектыўнасці. Так, здымаюцца абмежаванні па колькасці транспартных сродкаў пэўнага тыпу, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні аўтамабільных перавозак, даецца магчымасць ажыццяўлення транспартнай дзейнасці без афармлення пуцявых лістоў.

Праектам Закона скарэкціраваны паўнамоцтвы:

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы ўстанаўлення выпадкаў і парадку адабрання дазволаў на праезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, па тэрыторыі замежных дзяржаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак;

Міністэрства транспарту і камунікацый у частцы вызначэння штогадовай колькасці дазволаў, што выдаюцца замежным дзяржавам на праезд іх аўтамабільных сродкаў па тэрыторыі нашай краіны пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак; адносна выдачы, адабрання, вяртання дазволаў на праезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, па тэрыторыі замежных дзяржаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, абмену бланкамі дазволаў з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў.

У ходзе дапрацоўкі законапраекта былі ўнесены папраўкі, накіраваныя на ўрэгуляванне наступных пытанняў:

пашырэнне спосабаў прыёму сродкаў аплаты за аўтамабільную перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі пры заказе такой аўтамабільнай перавозкі пры дапамозе электроннай інфармацыйнай сістэмы, у тым ліку выкарыстання аўтамабільнымі перавозчыкамі касавага і іншага абсталявання.

замацаванне права пасажыра пры заказе аўтамабільнай перавозкі атрымліваць інфармацыю аб тарыфах або арыенціровачным кошце паслугі. Гэта павінна ўзмацніць абарону інтарэсаў пасажыраў у выпадку, калі перавозчыкі ўстанаўліваюць тарыфы ў некалькі разоў вышэй за сярэдні тарыф на аналагічную паслугу.

размежаванне адказнасці грузаадпраўшчыка, экспедытара і грузаатрымальніка за страты, прычыненыя аўтамабільнаму перавозчыку і трэцім асобам у залежнасці ад таго, выступаюць яны заказчыкам аўтамабільнай перавозкі і ці маюць яны абавязак па забеспячэнні наяўнасці і правільнасці афармлення неабходных транспартных дакументаў, грузасуправаджальных дакументаў.

Прыняцце праекта Закона забяспечыць сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання ў сферы аўтамабільнага транспарту, павышэнне эфектыўнасці дзейнасці суб’ектаў, якія ажыццяўляюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў і грузаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Камароўскі Ігар Сяргеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Бяразоўская Юлія Ігараўна —  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі  
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.12.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты