Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказанні псіхалагічнай дапамогі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6936
Апісанне законапраекта

9 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах удасканалення асобных норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» з улікам практыкі яго прымянення.

Палажэнні законапраекта накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, абарону здароўя насельніцтва.

Так, праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:

абнавіць паняційны апарат Закона аб ахове здароўя, у тым ліку раскрыць змест тэрмінаў «блізкія сваякі», «якасць медыцынскай дапамогі», «медыцынская абілітацыя», «медыцынская тэхналогія», «электронны медыцынскі дакумент», «электронная медыцынская карта» і інш.;

удакладніць абʼём правоў на даступнае медыцынскае абслугоўванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прадугледзеўшы пры гэтым іх права на атрыманне бясплатнай медыцынскай дапамогі на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя ў дзяржаўных установах аховы здароўя;

уключыць у дзяржаўную сістэму аховы здароўя ўніверсітэцкія клінікі — установы, якія сумяшчаюць ажыццяўленне медыцынскай дзейнасці ў якасці бальнічных арганізацый з удзелам у рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі;

увесці працэдуру медыцынскай акрэдытацыі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, праходжанне якой пацвердзіць адпаведнасць лячэбна-дыягнастычных магчымасцяў арганізацый аховы здароўя ўмовам аказання медыцынскай дапамогі, а таксама відам медыцынскай дапамогі;

прадугледзець магчымасць прызначэння пацыентам кантраляванага лячэння, якое заключаецца ў рэгулярнай выдачы лекавых прэпаратаў з пастаянным назіраннем за іх медыцынскім ужываннем з боку медыцынскіх работнікаў;

пашырыць пералік арганізацый аховы здароўя, упаўнаважаных на правядзенне абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў работнікаў. Такія агляды змогуць праводзіць як дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, так і іншыя арганізацыі, якія разам з асноўнай дзейнасцю таксама ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Законапраектам таксама вызначаюцца новыя віды экспертыз, такія як экспертыза прафесійнага характару захворвання, экспертыза якасці медыцынскай дапамогі, клініка-эканамічная (фармакаэканамічэская) экспертыза.

Разам з гэтым Закон аб ахове здароўя прапануецца дапоўніць асобнай главой, якая рэгламентуе парадак інфармацыйнага забеспячэння ў галіне аховы здароўя пры дапамозе функцыянавання і выкарыстання цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.

Для павышэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі законапраектам прадугледжваецца права грамадзян Рэспублікі Беларусь пры аказанні ім медыцынскай дапамогі ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання на забеспячэнне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі і біямедыцынскія клеткавымі прадуктамі.

Праектам Закона таксама замацоўваюцца права пацыента на адмову ад унясення інфармацыі, якая складае ўрачэбную тайну, у цэнтралізаваную інфармацыйную сістэму аховы здароўя, за выключэннем інфармацыі, што прадстаўляецца арганізацыямі аховы здароўя ў праваахоўныя органы ў адпаведнасці з палажэннямі гэтага Закона, i права на азнаямленне з медыцынскімі дакументамі, якія маюцца ў арганізацыі аховы здароўя і якія адлюстроўваюць інфармацыю аб стане здароўя пацыента, фактах яго звароту за аказаннем медыцынскай дапамогі.

Законапраектам удакладняюцца і дапаўняюцца нормы Закона аб ахове здароўя, якія прадугледжваюць магчымасць прадастаўлення інфармацыі, што складае ўрачэбную тайну, без згоды пацыента.

Акрамя таго, праектам Закона ўводзіцца паняцце рэзідэнтуры —  формы індывідуальнай прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў у мэтах паглыблення іх прафесійных ведаў і ўдасканалення практычных навыкаў, асваення перадавых медыцынскіх тэхналогій, змены профілю медыцынскай спецыяльнасці.


Гісторыя законапраекта
9 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. 
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні першапачаткова назва законапраекта  была зменена на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў»
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні  назва законапраекта  была зменена на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказанні псіхалагічнай дапамогі».
Законопроекты, которые вошли, как часть текущего законопроекта
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказныя дэпутаты: Курсевіч Валянціна Вацлаваўна , Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна


Адказны работнік Сакратарыята: Рэут Наталля Іванаўна — загадчык адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.12.2019
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме