Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3816
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа» (далей — законапраект), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Праект Закона накіраваны на далейшае ўдасканаленне дзейнасцi Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (далей — БТЧК) праз павышэнне пазнавальнасці БТЧК, павелічэнне яго задач і асноўных напрамкаў дзейнасці, пашырэнне кампетэнцыі, а таксама ўдакладненне асаблівасцяў прававога статусу.

У ходзе дапрацоўкі законапраекта да другога чытання быў удакладнены тэрмін «валанцёр», прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам аб афіцыйных геральдычных сімвалах палажэнні, якія тычацца эмблемы БТЧК, больш універсальную фармулёўку набыла норма аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі БТЧК, нормы аб супрацоўніцтве БТЧК з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі былі выдзелены ў асобны артыкул і прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам аб рэкламе.

Унесены іншыя праўкі рэдакцыйнага і юрыдыка-тэхнічнага характару.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Ананіч Лілія Станіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзелапа падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.07.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме