Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4031
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях».

Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» з улікам практыкі яго прымянення.

Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:

удакладніць парадак прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, прадугледзеўшы пры гэтым, што іх прымяненне павінна ажыццяўляцца медыцынскімі работнікамі арганізацый аховы здароўя ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове здароўя;

канкрэтызаваць патрабаванні, якія прад’яўляюцца да донараў палавых клетак. Так, узрост донараў сперматазоідаў (як ананімных, так і неананімных) мяркуецца павялічыць з 40 да 50 гадоў уключна. У дачыненні да донараў яйцаклетак узрост павялічваецца толькі для неананімных донараў — да 49 гадоў уключна;

дапоўніць Закон нормай, якая прадугледжвае магчымасць ажыццяўлення кантролю за выкарыстаннем донарскіх палавых клетак, што атрыманы у рамках ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва, ад ананімных донараў.

Разам з гэтым законапраектам уносяцца змяненні і дапаўненні якія:

замацоўваюць права асоб, якія не маюць медыцынскіх паказанняў да ўжывання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, на захоўванне палавых клетак;

вызначаюць права жанчын, якія не знаходзяцца ў шлюбе, на выкарыстанне сперматазоідаў выключна ад ананімных донараў пры ўжыванні экстракарпаральнага апладнення і штучнай iнсемiнацыі, а таксама ў выпадку сурагатнага мацярынства;

тычацца магчымасці павелічэння ўзросту сурагатнай маці да 49 гадоў уключна ў выпадках, калі яна з’яўляецца сваячкай пацыента.

Акрамя таго, праектам Закона прадугледжваецца рэгуляванне пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама ўстанаўленне адказнасці за парушэнне заканадаўства аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказныя дэпутаты: Мычко Вольга Віктараўна , Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Рэут Наталля Іванаўна — загадчык адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты