«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 117
10 снежня 2020 года прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прававога замацавання выявы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і шматколернай, двухколернай і аднаколернай (сярэбранай і залатой) выяў Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у якасці эталонаў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона карэкціруе двухколерную выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстанаўлівае шматколерную і аднаколерную (сярэбраную і залатую) выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
У праект Закона ўключаны нормы па пашырэнні выкарыстання Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, ўрачыстых мерапрыемстваў, народных, працоўных, сямейных святаў, у іншыя памятныя даты і ў іншых выпадках, у тым ліку без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры ўмове забеспячэння неабходнай павагi да Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Праектам Закона таксама усталёўваецца пераходны перыяд для выкарыстання выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое не адпавядае дзяржаўнаму стандарту Рэспублікі Беларусь.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Свіла Віктар Збігневіч
Адказны работнік Сакратарыята: Кіеня Наталія Мікалаеўна ― саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
2. Першае чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.05.2020 21 мая 2020 года, шостае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Чацвёртая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 10.12.2020 10 снежня 2020 года, пятае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні