Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5419
Апісанне законапраекта

16 чэрвеня 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту» (далей  законапраект).

Распрацоўка законапраекта выклікана неабходнасцю ўдасканальвання асобных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца ўдакладніць пералік арганізацый, якія ажыццяўляюць грамадскае рэгуляванне і кіраванне ў сферы фізічнай культуры і спорту, паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва ў гэтай сферы, вызначыць патрабаванні да статутаў арганізацый фізічнай культуры і спорту.

Больш поўнае рэгуляванне атрымалі пытанні, звязаныя з правядзеннем дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту. Так, законапраектам пашыраны пералік суб’ектаў, якія падлягаюць такой акрэдытацыі, вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці, па якім яна будзе праводзіцца, а таксама пералік дзяржаўных органаў і арганізацый, якія яе праводзяць.

Шэраг новаўвядзенняў накіраваны на ўзмацненне ролі і адказнасці федэрацый, уключаных у адпаведны рэестр, як арганізацый, якія ажыццяўляюць грамадскае рэгуляванне і кіраванне ў сферы фізічнай культуры і спорту. У сувязі з гэтым законапраектам прадугледжаны выпадкі і формы каардынацыі дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы фізічнай культуры і спорту, дзейнасці такіх федэрацый. Таксама вызначаны выпадкі, калі федэрацыя (саюз, асацыяцыя) па відзе (відам) спорту выключаецца з указанага рэестра.

Акрамя таго, законапраектам удакладнены ўмовы правядзення спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемстваў у частцы замацавання гарантый і кампенсацый, якія даюцца работнікам пры іх накіраванні для ўдзелу ў афіцыйных спартыўна-масавых мерапрыемствах, выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных сімвалаў іншых дзяржаў, недапушчэння выкарыстання сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян, прадастаўлення магчымасці вызначэння ўпаўнаважанай арганізацыі для забеспячэння правядзення афіцыйных спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

Адпаведныя дапаўненні адносна замацавання указаных вышэй гарантый і кампенсацый унесены ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Разам з гэтым дапоўнены і ўдакладнены правы і абавязкі спартсменаў, трэнераў, суддзяў па спорце.

Яшчэ адной навелай законапраекта з’яўляецца ўстанаўленне забароны на подкуп удзельнікаў або арганізатараў спартыўных спаборніцтваў. У сувязі з гэтым у законапраекце ўведзена адпаведнае паняцце, вызначаны меры па яго прадухіленні, устаноўлены абавязак федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па відзе (відам) спорту, арганізатараў спартыўных спаборніцтваў, спартсменаў, трэнераў, суддзяў па спорце прымаць меры па прадухіленні подкупу ўдзельнікаў або арганізатараў спартыўных спаборніцтваў і барацьбе з ім.

У законапраект таксама ўключаны нормы, якія прадугледжваюць прававое рэгуляванне пытанняў фарміравання нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту (нацыянальных і зборных каманд па тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відах спорту), заключэння грамадзянска-прававых дагавораў аб спартыўнай падрыхтоўцы.

Асобныя артыкулы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» прыведзены законапраектам у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Абноўлены і дапоўнены паняційны апарат.

 


Гісторыя законапраекта
22 снежня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту».

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказныя дэпутаты:
  1. Таўтын Ігар Паўлавіч
  2. Масейкаў Аляксандр Анатольевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Ўладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.11.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by