Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1656
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2021 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі праекта Закона з’яўляецца забеспячэнне прававога рэгулявання стварэння, функцыянавання і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных.

Праектам Закона ўводзяцца вызначэнне Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных, а таксама яе тыпавыя кампаненты:

базавыя і тэматычныя прасторавыя даныя;

Нацыянальны геопартал і сайты пастаўшчыкоў у глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт, якія змяшчаюць наборы прасторавых даных;

сэрвісы для набораў прасторавых дадзеных;

метаданыя ў дачыненні набораў прасторавых даных і сэрвісаў для гэтых набораў.

Замацоўваецца, што геадэзічныя пункты, матэрыялы і даныя дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Устанаўліваецца, што ў галіне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ажыццяўляецца геадэзічны нагляд.

Удакладняюцца асобныя тэрміны паняційнага апарату, фармулёўкі відаў геадэзічных і картаграфічных работ дзяржаўнага і спецыяльнага прызначэння, іншыя пытанні правапрымяняльнай практыкі.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Аутка Аляксандр Віктаравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна  — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.04.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

3. Першае чытанне
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 07.05.2021 7 мая 2021 года, пятае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by