Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1673
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства аб грамадзянстве з улікам практыкі яго прымянення, паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу і забеспячэнне ўнутранай бяспекі дзяржавы, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі навацыямі праекта Закона з’яўляюцца:

увядзенне прынцыпу ўліку найлепшых інтарэсаў дзіцяці пры прыняцці рашэнняў у дачыненні да дзяцей па пытаннях грамадзянства;

скарачэнне тэрміну бесперапыннага пастаяннага пражывання іншаземца, неабходнага для звароту з хадайніцтвам аб прыёме ў беларускае грамадзянства, з сямі да пяці гадоў, а таксама дапаўненне кола асоб, якія маюць права на льготны парадак прыёму, у прыватнасці, асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь не менш трох гадоў і якія маюць сумеснае непаўналетняе дзiця, якое з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;

пашырэнне падстаў для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку (парадку рэгістрацыі), у прыватнасці, для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляюць працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы не менш трох гадоў.

Акрамя таго, вызначаны падставы для адмовы ў прыняцці заявы аб набыцці грамадзянства да разгляду і для спынення разгляду такой заявы.

Праект Закона таксама прадугледжвае страту беларускага грамадзянства ў выпадку, калі асобы, якія яго набылі не па нараджэнні, а ў выніку прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, у парадку рэгістрацыі, з прычыны аднаўлення ў грамадзянстве або па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, парушылі ўзятае імі пры набыцці грамадзянства абавязацельства выконваць і паважаць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сувязі з удзелам у тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненнем цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Васілевіч Марыя Віктараўна


Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі»
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме