Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 306
Апісанне законапраекта

10 снежня 2020 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь  «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам ўдасканальваецца заканадаўства па пытаннях забеспячэння харчовай бяспекі краіны ў мэтах атрымання дакладных звестак аб жывёлах і прадуктах жывёльнага паходжання.

З улікам практыкі прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання» таксама прыводзяцца яго палажэнні ў адпаведнасць з заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўрапейскага Саюза.

Праектам Закона, у прыватнасці:

удакладняецца паняцце «дзяржаўная інфармацыйная сістэма ў галіне ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання»;

карэктуюцца пералік сродкаў ідэнтыфікацыі, пералік аб’ектаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочваемасці жывёл (статкаў), шляхам дапаўнення аб’ектнага складу некаторымі відамі сельскагаспадарчых жывёл і жывёл-гідрабіянітаў, і пералік аб’ектаў ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання;

усталёўваюцца некаторыя палажэнні па ўкараненні Дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў галіне ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання «ІС «AITS — Прасочваемасць»;

уносяцца іншыя змены ў Закон.

Законапраектам устанаўліваецца пераходны перыяд тэрмінам на 2 гады, на працягу якога ўладальнікі новых аб’ектаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл (статкаў) абавязаны ідэнтыфікаваць і зарэгістраваць такіх жывёл у адпаведнасці з Законам, а вытворцы прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманых ад незарэгістраваных жывёл, маюць права вырабляць і рэалізоўваць гэтыя прадукты.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Ляўчук Аляксандр Георгіевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы

Варанкова Эла Анатольеўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты