Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4059
Апісанне законапраекта

9 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках».

Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» з улікам практыкі прымянення і ўзгаднення яго палажэнняў з палажэннямі міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Праект Закона прадугледжвае комплекснае рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне абарачэння лекавых сродкаў.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца істотна абнавіць і дапоўніць паняційны апарат, які выкарыстоўваецца ў Законе, вызначыць асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы абарачэння лекавых сродкаў, раскрыць змест Дзяржаўнай фармакапеі Рэспублікі Беларусь, належных фармацэўтычных практык, распаўсюдзіць дзеянне апошніх на ўсе этапы абарачэння лекавых сродкаў, пашырыць паўнамоцтвы Міністэрства аховы здароўя па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы.

У залежнасці ад мэтаў пастаўкі лекавых сродкаў на айчынны рынак або на рынкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза праектам Закона прадугледжваецца магчымасць як дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў, так і рэгістрацыі лекавых сродкаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Таксама ўпершыню прадугледжваецца магчымасць ажыццяўлення ўмоўнай дзяржаўнай рэгістрацыі арыгінальных лекавых прэпаратаў для лячэння, прафілактыкі ці дыягностыкі пагрозлівых для жыцця і іншых сурʼёзных захворванняў, якія могуць прывесці да інваліднасці, лекавых прэпаратаў, прызначаных для лячэння рэдкіх захворванняў пры адсутнасці эфектыўных метадаў аказання медыцынскай дапамогі.

Законапраектам прапануецца ўрэгуляваць пытанні, якія тычацца кантролю якасці лекавых сродкаў, распрацоўкі, даклінічных і клінічных даследаванняў лекавых сродкаў, медыцынскага прымянення лекавых прэпаратаў.

Акрамя таго, праектам Закона прапануецца рэгламентаваць парадак прамысловай вытворчасці і аптэчнага вырабу лекавых сродкаў, аптовай і рознічнай рэалізацыі, захоўвання, транспарціроўкі, знішчэння, увозу і вывазу лекавых сродкаў.

Рэалізацыя палажэнняў законапраекта будзе спрыяць паглыбленню інтэграцыі ў сферы абарачэння лекавых сродкаў у адзінай эканамічнай прасторы і ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў мэтах забеспячэння насельніцтва Рэспублікі Беларусь бяспечнымі, эфектыўнымі і якаснымі лекавымі сродкамі.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказны дэпутат: Курсевіч Валянціна Вацлаваўна


Адказны работнік Сакратарыята: Рэут Наталля Іванаўна — загадчык адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.07.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме