Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2924
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2020 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасць з Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), іншымі міжнароднымі дагаворамі і актамі ЕАЭС, якія рэгулююць мытныя праваадносіны, а таксама ўдасканалення мытнага адміністравання і спрашчэння парадку ажыццяўлення мытных аперацый.

Паколькі колькасць змяненняў, якія ўносяцца ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2014 г. № 129-З «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», складае больш за палову яго тэксту, ён выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Структурна праект Закона «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» у новай рэдакцыі складаецца з 9 раздзелаў, 62 глаў і 359 артыкулаў, якія змяшчаюць асноўныя палажэнні аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь, рэгламентуюць пытанні вылічэння, выплаты і спагнання мытных плацяжоў, ажыццяўлення мытных аперацый, прымянення мытных працэдур, правядзення мытнага кантролю, ажыццяўлення дзейнасці ў сферы мытнай справы, а таксама вызначаюць сістэму мытных органаў, іх асноўныя функцыі і правы.

У законапраекце рэалізавана значная частка адсылачных норм, якiя ўтрымлiваюцца ў Мытным кодэксе ЕАЭС, а таксама кадыфікаваны нормы ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы функцыянавання свабодных мытных зон, свабодных складоў, магазінаў бяспошліннага гандлю, парадак перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання і іншыя пытанні.

Праект Закона дапрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі. Так, прадугледжана магчымасць не размяшчаць экспартныя тавары ў зонах мытнага кантролю; выключаны абавязак зацікаўленых асоб атрымліваць дазвол мытнага органа на знішчэнне накладзеных мытных пломбаў або пячатак пасля завяршэння дзеяння мытнай працэдуры мытнага транзіту; спрошчаны парадак перамяшчэння тавараў паміж асобнымі ўчасткамі свабодных мытных зон (СМЗ), уключанымі ў межы тэрыторый СМЗ рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон.

Паляпшэнню транзітнай прывабнасці краіны будзе спрыяць магчымасць выкарыстання навігацыйных прылад, якія функцыянуюць пры дапамозе інфармацыйных сістэм, што забяспечваюць дыстанцыйны кантроль за перамяшчэннем транспартных сродкаў і выкананнем устаноўленага маршруту перавозкі тавараў.

Праектам Закона прадугледжваецца, што новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» будзе ўступаць у сілу праз год пасля яго афіцыйнага апублікавання, а Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу года даручаецца забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам, а таксама прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў Закона.

Прыняцце законапраекта будзе спрыяць далейшаму развіццю заканадаўства Рэспублікі Беларусь у мытнай сферы, стварэнню спрыяльных умоў для развіцця бізнес-асяроддзя і інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Назаранка Валянціна Аляксееўна


Адказны работнік Сакратарыята: Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела  па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.06.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Трэцяя пазачарговая сесія

2. Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме