Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3775
Апісанне законапраекта

8 снежня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дадзены праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» (далей — Закон аб натарыяце) у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. «Аб абароне персанальных дадзеных», а таксама з улікам практыкі прымянення Закона аб натарыяце.

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне рэгулявання адносін у галіне ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці і прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў зыходзячы з правапрымяняльнай практыкі, а таксама рэалізацыю палажэнняў іншых актаў заканадаўства.

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца:

дапаўненне размешчаных на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт звестак аб даверанасцях, засведчаных дыпламатычнымі агентамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскімі службовымі асобамі консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;

змяненне дзеючага парадку па вызначэнню Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь лімітаванай колькасці натарыусаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама колькасці натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро;

канкрэтызацыя працэдуры анулявання пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці;

удакладненне паўнамоцтваў натарыуса на запатрабаванне і атрыманне ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і натарыусаў, у тым ліку з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку, неабходных для ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці звестак і (або) дакументаў, уключаючы персанальныя даныя фізічных асоб;

выключэнне патрабавання аб тэрытарыяльным прынцыпе пасведчання дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка, згодна з якім дагавор аб іпатэцы зямельнага ўчастка засведчваецца натарыусам натарыяльнай акругі, у межах якога размешчаны зямельны ўчастак, у мэтах спрашчэння пасведчання дагавораў аб іпатэцы зямельнага ўчастка;

змяненне парадку выдачы пасведчання аб праве ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу, з мэтай скарачэння тэрмінаў атрымання названага пасведчання.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Луканская Ірына Эдуардаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.07.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by