Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6361
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».

Прынятым законапраектам уносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», абумоўленыя неабходнасцю ўдасканальвання яго норм зыходзячы з практыкі іх прымянення, а таксама гарманізацыі гэтага Закона з палажэннямі мадэльнага закона «Аб натарыяце», прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2017 годзе.

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца:

замацаванне дзяржаўных гарантый забеспячэння натарыяльнай дзейнасці шляхам забароны вымання натарыяльных дакументаў, якія ўтварыліся ў выніку ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці, і ўвядзення абавязку дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый прадстаўляць па запыце натарыусаў наяўныя звесткі і (або) дакументы, неабходныя для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў;

наданне асобным дакументам, што ўтварыліся ў выніку здзяйснення натарыяльных дзеянняў (натарыяльным дакументам), статусу натарыяльнага акта, які з’яўляецца законным і дакладным пацвярджэннем пасведчаных гэтым дакументам правоў, абавязкаў і фактаў, маючых юрыдычнае значэнне;

удакладненне кампетэнцыі і відаў натарыяльных дзеянняў, здзяйсняемых натарыусамі, упаўнаважанымі службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычнымі агентамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскімі службовымі асобамі консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;

канкрэтызацыя парадку дзейнасці натарыяльных архіваў зыходзячы з выяўленых прабелаў у прававым рэгуляванні;

карэкціроўка пытанняў, якія тычацца дысцыплінарнай адказнасці натарыусаў.

У сувязі з выключэннем з кампетэнцыі ўпаўнаважаных службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў паўнамоцтваў на здзяйсненне такога натарыяльнага дзеяння як пасведчанне даверанасцяў, у мэтах недапушчэння пагаршэння натарыяльнага абслугоўвання грамадзян у рэгіёнах у артыкуле 186 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь замацоўваюцца палажэнні аб тым, што даверанасці на атрыманне грамадзянамі пенсій і дапамог могуць быць засведчаны сельскімі (пасялковымі) выканаўчымі камітэтамі па месцы жыхарства грамадзян.

Адпаведна, у рамках комплекснага падыходу да змены заканадаўства ўносіцца карэкціроўка ў артыкул 87 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні».


 

Гісторыя законапраекта
Унесены з назвай «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.11.2018
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Даўгала Ірына Віктараўна
Адказны работнік Сакратарыята: Колесень Ірына Уладзіміраўна — загадчык  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме