Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6407
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь з мэтай прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні заканадаўства ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў, аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанні ў іх.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца:

замацаваць новую катэгорыю грамадзян, якія могуць накіроўвацца і знаходзіцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях: працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця;

усталяваць пералік дакументаў, што падаюцца ў суд, пры накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця;

падзяліць лячэбна-працоўныя прафілакторыі на два віды ў залежнасці ад умоў прымусовай ізаляцыі: лячэбна-працоўныя прафілакторыі для знаходжання грамадзян, упершыню накіраваных у іх, лячэбна-працоўныя прафілакторыі для знаходжання грамадзян, якія раней былі судзімыя, а таксама накіраваных у іх у другі і больш разоў;

прадугледзець абмежаванні ў матэрыяльна-бытавым забеспячэнні для грамадзян, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, раней судзімых, а таксама накіраваных у іх у другі і больш разоў, у параўнанні з грамадзянамі, упершыню накіраваных у лячэбна-працоўныя прафілакторыі;

паменшыць з 25 да 15 працэнтаў памер заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў, якія залічваюцца на асабісты рахунак грамадзян, якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях і абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і якія маюць запазычанасць па кампенсацыі такіх выдаткаў.

 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Данчанка Аляксандр Міхайлавіч
  2. Лаўрыненка Ігар Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяннi з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.11.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by